Грамадства1313

Лявону Вольскаму — 60 гадоў

14 верасня 2025 года спаўняецца 60 гадоў Лявону Вольскаму — вядомаму беларускаму музыканту, паэту, пісьменніку і мастаку.

Лявон Вольскі нарадзіўся ў Мінску 14 верасня 1965 года ў творчай сям’і: яго бацька — пісьменнік Артур Вольскі, маці — паэтэса Святлана Яўсеева. Лявон стаў адным з найважнейшых дзеячаў беларускай музыкі новага часу. Ён быў заснавальнікам і ўдзельнікам некалькіх вядомых гуртоў, такіх як «Мроя», N.R.M., «Крамбамбуля», а таксама ўдзельнічаў у гуртах «Новае Неба» і «Zet».

@nashaniva

Сёння Лявон Вольскі святкуе юбілей! Легендзе беларускай музыкі — 60 гадоў!

♬ Тры чарапахі - N.R.M.

Асаблівую вядомасць яму прынёс ўдзелу ў стварэнні «Народнага альбому» — сумеснага праекта беларускіх музыкаў, для якога Вольскі напісаў пераважную частку музыкі і аранжыровак.

Сярод яго самых культавых песень — «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госці» і шмат іншых.

За сваю творчую дзейнасць ён быў уганараваны міжнароднай прэміяй FreeMuse Awards. 

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напрыканцы 2023 года беларускія судовыя ўлады прызналі старонкі Вольскага ў сацсетках экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Каментары13

  • Удзячны слухач
    14.09.2025
    Паважаны, Лявон Артуравіч! Віншую з Юбілеем!
    Зычу доўгіх гадоў жыцця , плённай творчай працы і вяртання на Радзіму.
    Для вельмі многіх Вы ўжо даўно Народны Артыст.
  • Рок музыкант
    14.09.2025
    Старых традыцый. Шчыра віншую!
  • %
    14.09.2025
    Лявон Артуравіч - з юбілеем.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч20

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч20

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць