Усяго патроху1010

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму

На першы погляд гэта была ўзорная сям’я. Айчым — паспяховы бізнэсовец, падчарка Аня — гонар школы, якая заваёўвала ўзнагароды. У невялікім мястэчку, дзе ўсе добра ведаюць адно аднаго, ніхто і ўявіць не мог, што за вобразам шчаслівай дзяўчынкі хавалася сапраўдная трагедыя.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Як піша Gazeta Wyborcza, у невялікім мястэчку недалёка ад Свідніцы, што ў Ніжняй Сілезіі, Аня жыла разам з маці Даротай і яе мужам Войцехам (імёны зменены). Мужчына кіраваў даволі паспяховай будаўнічай кампаніяй і ўтрымліваў сям’ю, у якой, акрамя Ані, раслі яшчэ двое агульных дзяцей пары. Дзяўчынка добра вучылася і нават прадстаўляла сваю школу на ваяводскіх спаборніцтвах. Суседзі лічылі сям’ю прыкладам для іншых.

Пра тое, што адбывалася за зачыненымі дзвярыма дома, даведаліся выпадкова. У ліпені 2023 года 12-гадовая Аня паехала на канікулы да сваёй цёткі Беаты ў Швецыю. Калі ў жніўні цётка з мужам адвозілі дзяўчынку і яе брата дадому, з Аняй раптам пачало адбывацца нешта дзіўнае: яна плакала, адмаўлялася ехаць, пагражала, што ўцячэ. Для Беаты гэта стала шокам — раней дзяўчынка заўсёды была паслухмянай. Калі яе пачалі супакойваць і распытваць, Аня пачала гаварыць.

Усё пачалося ў 2017 годзе, калі Ані было шэсць гадоў. Айчым пачаў зачыняцца з ёй у пакоі. Спачатку ён распранаўся перад ёй і дазваляў рэчы, якія следчыя кваліфікуюць як «распусныя дзеянні». Паступова яго паводзіны станавіліся ўсё больш смелымі. Урэшце дайшло да сэксуальных кантактаў.

Калі дзяўчынка супраціўлялася, ён ужываў сілу, каб утрымаць яе ў пакоі. Таксама пагражаў ёй эмацыйна: казаў, што праз яе «непаслухмянасць» пацерпяць хатнія жывёлы, а таксама што ён заб’е яе маці і братоў.

Следства высветліла, што маці Ані ўсё ведала. Больш за тое, яна сама падладжвала сітуацыі так, каб дачка заставалася з айчымам сам-насам. Калі дзяўчынка не хацела, маці ціснула на яе эмацыйна або сілай зацягвала ў пакой.

Так Аня шэсць гадоў заставалася сам-насам са сваёй драмай. Калі яна ўрэшце даверылася цётцы, тая адразу паведаміла ў паліцыю. Маці і айчыма затрымалі, і ў студзені 2025 года абаіх асудзілі.

Суд пастанавіў, што маці не выканала абавязку па гарантаванні бяспекі дзіцяці і нават садзейнічала злачынцу. Яе асудзілі на 6 гадоў турмы і забаранілі набліжацца да дачкі.

Войцех атрымаў максімальнае пакаранне — 15 гадоў зняволення. Але яго тэрмін павялічылі: высветлілася, што ён не толькі пагражаў Ані гвалтам над хатнімі жывёламі, але і здзяйсняў яго. Ён павесіў на павадку ката, у выніку чаго жывёла задыхнулася. За гэта яму дадалі яшчэ адзін год турмы. За жорсткае абыходжанне з другім катом і сабакам прысудзілі дадатковыя 6 месяцаў.

Свой тэрмін Войцех будзе адбываць у папраўчай установе тэрапеўтычнага тыпу, а таксама павінен прайсці прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. У чэрвені 2025 года прысуды ў дачыненні да абаіх набылі законную моц. Іх унеслі ў рэестр сэксуальных злачынцаў.

Апеку над Аняй і яе братамі ўзяла на сябе цётка Беата.

Каментары10

  • Барадзед
    15.09.2025
    Бытовой триллер.
  • ?
    15.09.2025
    Клаус, политзек, Барадед - ваш выход, вы же любите комментировать подобную чернуху в России. Как такое могло произойти в образцовой Польше? Снова московиты виноваты?
  • Двойные стандарты по польски
    15.09.2025
    Filipp, как про Польшу, то "шкала", а если бы подобная новость была из России написали бы "там все так делают".

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць