Свет2626

У Польшчы хлопец адседзеў за «чужое» згвалтаванне 18 гадоў. Адсудзіў у дзяржавы 3 мільёны еўра, але на волі пражыў толькі 6 гадоў

Гісторыю Томаша Каменды ведае амаль кожны паляк. Гэты выпадак — адна з самых доўгіх судовых памылак у польскай гісторыі. Нягледзячы на алібі, хлопец быў арыштаваны на падставе паказанняў суседкі.

Томан Каменда Томаш Коменда Tomasz Komenda
Томаш Каменда падчас перагляду сваёй справы. Фота: i.wpimg.pl

Як піша Onet.pl, падзеі разгортваліся ў канцы 1996 года. 31 снежня 15-гадовая Малгажата Квяткоўская разам з сяброўкай паехала на дыскатэку ў клуб Alcatraz у суседнюю вёску. Дзяўчына вучылася ва Уроцлаве і праходзіла стажыроўку ва ўнівермагу. Як пазней распавядалі бацькі, да яе некалькі разоў заходзіў 18-гадовы хлопец, але дачка не пазнаёміла з ім.

Калі Малгажата не вярнулася з дыскатэкі, бацькі паехалі яе шукаць і праз некалькі гадзін знайшлі мёртвай. На ёй былі толькі шкарпэткі з чырвонай паласою, а вакол шмат крыві. Як паказала ўскрыццё, Малгажата памерла ад пераахалоджвання пасля таго, як злачынцы яе жорстка згвалцілі і збілі. Потым людзі распавялі, што чулі, як дзяўчына клікала на дапамогу.

Як Томаш Каменда стаў злачынцам

Прыкладна праз год следства была спынена. Нягледзячы на тое, што былі знойдзены сляды ДНК, паліцыя не здолела знайсці вінаватых. Але праз два гады справа набыла новы кірунак.

Па тэлебачанні ў праграме пра злачынствы паказалі выявы некалькіх мужчын, з якімі Малгажата павінна была правесці навагоднюю ноч.

Перадачу пабачыла Дарота П., якая ў гэты час адзначала дзень народзін. Сярод запрошаных была яе сяброўка з мужам. Як пазней высветлілася, той муж служыў у Цэнтральным бюро расследаванняў. Кампанія глядзела тэлевізар. Убачыўшы выявы, Дарота П. сказала, што ведае аднаго з паказаных мужчын. Па яе словах, гэта быў унук яе суседкі. Пазней следчы прыехаў да Дароты П. са сваім калегай і папрасіў яе паўтарыць паказанні.

Словы Дароты П. сталі нагодай для паспяховага закрыцця справы, якая цягнулася ўжо дастаткова доўга. У хуткім часе Томаш Каменда быў арыштаваны. Тады яму было 23 гады. Нягледзячы на тое, што больш за дзясятак чалавек у адзін голас сцвярджалі, што тую ноч хлопец правёў дома з роднымі, паказанні суседкі пераважылі. Жанчына распавяла, што Томаш паходзіць з нешчаслівай сям'і, дзе бойкі зʼяўляюцца звычайнай зʼявай.

Дзіўным чынам у паліцэйскіх стаў складвацца пазл. Эксперты паказалі, што валасы з балаклавы, што знайшлі на месцы злачынства, маглі належаць Томашу, таксама як і след ад зубоў на целе ахвяры. Два паліцэйскія сабакі незалежна адзін ад аднаго паказалі, што пах ад балаклавы злачынцы належыць Томашу Камендзе.

Такім чынам хлопец стаў адзіным абвінавачваным па справе. Хоць на судзе ён усё адмаўляў і не прызнаў сябе вінаватым, суд прыгаварыў Томаша да 15 гадоў пазбаўлення волі. Праз некаторы час апеляцыйны суд павялічыў тэрмін да 25 гадоў.

Як пазней распавядаў сам Каменда, падчас знаходжання ў турме яго збівалі, запужвалі і прыніжалі сукамернікі, шантажавалі супрацоўнікі паліцыі. Хлопец тройчы спрабаваў забіць сябе. Спробы абскардзіць прысуд былі беспаспяховымі.

Вяртанне справядлівасці

У 2016 годзе пракуратура вярнулася да справы аб забойстве Малгажыты Квяткоўскай. У 2017 высветлілася, што іншы чалавек, Ірэнэуш М., які быў некалькі разоў асуджаны за згвалтаванні, можа мець адносіны да справы Малгажаты.

Пераправерка справы і новыя вынікі экспертыз даказалі невінаватасць Каменды. 16 мая 2018 года Вярхоўны суд Польшчы прызнаў Томаша невінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання.

Чытайце таксама: Памёр Міхаіл Гладкі, прысуджаны да 8 гадоў за забойства, якое не здзяйсняў

Падчас перагляду справы суседка Дарота П. змяніла свае паказанні. Яна прайшла праз паліграф. Жанчына распавяла, што сам Томаш не мог быць забойцам. Гэта магло быць толькі ў кампаніі яго айчыма і брата, ад якіх ён моцна залежаў. А калі яны не вінаватыя, то і хлопец таксама.

Па словах Дароты П., даць ілжывыя паказанні яе прымусіў паліцэйскі, што расследаваў справу.

У 2018 годзе яна аказалася сярод шасці чалавек, якіх падазравалі ва ўдзеле ў выстаўленні неправамернага прыгавору мужчыне. Сярод іх быў і паліцэйскі, які, як мяркуецца, ужыў сілу да хлопца, каб прымусіць таго прызнацца ў нападзенні і забойстве няпоўнагадовай.

Але суседку так і не асудзілі. Незадоўга да суда яе шпіталізавалі ў адну з бальніц Уроцлава, дзе яна ў хуткім часе памерла. Эксперты высветлілі, што смерць была натуральнай.

У красавіку 2019 года Томаш Каменда падаў іск на кампенсацыю. У лютым 2021 года яму было выплачана 12,8 мільёна злотых (каля 3 мільёнаў еўра).

1 снежня 2021 года апеляцыйны суд Уроцлава прыгаварыў Ірэнэуша М. да 25 гадоў, а Норберта Б. — да 15 гадоў зняволення. Менавіта яны былі вінаватыя ў трагедыі, што адбылася ў навагоднюю ноч 1997 года.

21 лютага гэтага года ў польскіх СМІ зʼявілася інфармацыя аб тым, што Томаш Каменда памёр. Прычынай стаў рак.

Чытайце яшчэ:

У Шчучыне раскрылі забойства 24-гадовай даўніны

Стала вядома, якіх злачынстваў у Беларусі ў 2023 было найболей

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

Каментары26

  • гблн
    23.02.2024
    ".. Потым людзі распавялі, што чулі, як дзяўчына клікала на дапамогу..."

    3.14, лять! "Люди"? Серьёзно? А не трусливое овно?

    Был у гоблена случай: гулял ночью с собакой в парке у реки. Слышу, крик женский "Помогите!". Вода, звук далеко идёт. Ну, мну на подмогу. Нашёл ч/з километр вверх по реке, она на песке с приятелем своим. От удовольствия, не от страха кричала, дура!
  • гблн
    23.02.2024
    Судьба у хлопца, не позавидуешь!
  • Кос
    23.02.2024
    гблн, я ў дзяцінстве, у прыватным сектары аднаго абласнога цэнтра, чуў як дзяўчына клікала на дапамогу. Зрэшты, як і ўсе дарослыя у раене. Аніводная сьвіння ня выйшла дапамагчы. Тады мабільных не было,і ўсе маліліся на Лукашэначку, каб уратаваў ад бандытаў

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты19

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім11

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты19

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →