Свет11

Конар Макгрэгар адмовіўся ад удзелу ў выбарах прэзідэнта Ірландыі

Былы чэмпіён UFC у дзвюх вагавых катэгорыях Конар Макгрэгар адмовіўся ад удзелу ў выбарах. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.

Фота: Slaven Vlasic / Getty Images for Cantor Fitzgerald

«Уважліва абдумаўшы і абмеркаваўшы з сям’ёй, я здымаю сваю кандыдатуру з прэзідэнцкай гонкі, — гаворыцца ў паведамленні Макгрэгара. — Гэта было няпростае рашэнне, але на дадзены момант яно з’яўляецца правільным».

Макгрэгар раней заклікаў сваіх прыхільнікаў дамагчыся ўключэння яго кандыдатуры ў бюлетэнь на выбарах прэзідэнта Ірландыі, якія пройдуць у кастрычніку.

У заяве пра адмову ад удзелу ў выбарах Макгрэгар адзначае, што ён «быў сапраўды крануты той падтрымкай і падбадзёрваннем», атрыманымі падчас зносін з «забытымі ірландцамі», якія адчуваюць сябе кінутымі і праігнараванымі істэблішментам.

Макгрэгар абвінаваціў улады Ірландыі ў адсутнасці дэмакратычных выбараў і састарэлай Канстытуцыі, якая абараняе іх інтарэсы.

«Ірландыя абмежаваная межамі састарэлай Канстытуцыі, якая выбарачна падтрымліваецца асноўнымі партыямі парламента і выкарыстоўваецца для прадухілення правядзення сапраўды дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў, а хутчэй для забеспячэння таго, каб у выбарчы бюлетэнь маглі быць уключаны толькі кандыдаты, ухваленыя істэблішментам», — адзначыў самы касавы баец у гісторыі ММА.

Макгрэгар падкрэсліў, што яго заява пра ўдзел у выбарах прывяла да перамен у Ірландыі.

Каментары1

  • Лабарант
    15.09.2025
    Ірландцы пакуль назіраюць за амерыканскім эксперыментам і не гатовыя паставіць такі самы над сабой.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць