Свет44

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі

У аэрапорце Батумі быў затрыманы 35-гадовы грамадзянін Ізраіля Саймон Леваеў (сапраўднае імя — Шымон Хают), які знаходзіўся ў міжнародным вышуку паводле лініі Інтэрпала.

Затрыманне правялі грузінскія праваахоўнікі. Леваеў абвінавачваецца ў цэлым шэрагу махлярстваў, у тым ліку ў махлярскіх дзеяннях у дачыненні да жанчын, з якімі ён знаёміўся праз Tinder.

Ён прадстаўляўся спадкаемцам алмазнага магната, выклікаў давер і з дапамогай розных схем выманьваў у жанчын вялікія сумы грошай.

З улікам маштабу махлярства Netflix у 2022 годзе зняў пра яго дакументальны фільм пад назвай «Аферыст з Tinder». У ім распавядаецца пра рэальныя крымінальныя справы, заведзеныя супраць Хаюта, і пра жанчын, якія сталі яго ахвярамі.

Паводле ацэнак, агульная сума шкоды склала каля 10 мільёнаў долараў.

Нягледзячы на вядомасць, Леваеў працягваў весці актыўнае жыццё ў сацсетках. Што будзе далей — у тым ліку пытанне экстрадыцыі — пакуль не паведамляецца.

Каментары4

  • Барадзед
    15.09.2025
    Он бы наверняка подружился с курощупом. У них много общего.
  • Filipp
    15.09.2025
    Спадзяюсь яму дадуць гадоў дзесяць турмы!
  • Т
    16.09.2025
    Дарэчы фільм пра гэтага аферыста раю паглядзець ўсім дзяўчатам і ўсім жанчынам.

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць