Культура

Перавыдалі раман «Мэфіста» Клаўса Мана ў перакладзе Сёмухі

У выдавецтве «Папуры» выйшла перавыданне рамана «Мэфіста. Раман аб адной кар’еры» пісьменніка і журналіста Клаўса Мана у перакладзе выбітнага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі, піша bellit.info.

Упершыню кніга ў перакладзе з нямецкае на беларускую мову была выдадзеная ў 2006 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Новае выданне мае дыхтоўную цвёрдую вокладку і больш за 300 старонак.

Анатацыя:

«Гендрык Гёфген, спецыяліст па ролях элегантных нягоднікаў, забойцаў у фраках, гістарычных інтрыганаў, нічога не бачыць, нічога не чуе, нічога не заўважае. Ён гэтак жа мала жыве ў горадзе Берліне, як раней мала жыў у горадзе Гамбургу. Ён не бачыць нічога, апрача сцэны, кінаатэлье, грымёрак, некалькіх начных рэстаранаў, некалькіх раскошных залаў і салонаў… Замкнуты, як у турме, ва ўласнай славе, ненаедны і нястомны, заўсёды ў найвышэйшым істэрычным напружанні, артыст Гёфген радуецца і пакутуе ад свайго лёсу, які здаецца яму выключным. І не разумее, што ягоны ўзлёт — гэта толькі вульгарная, бліскучая арабеска на краі асуджанага на пагібель знедухоўленага руху насустрач катастрофе».

Апісаная ў рамане сітуацыя адбываецца ў перыяд усталявання ў Нямеччыне таталітарнага рэжыму. Паказаная з сярэдзіны, яна выдатна ілюструе, як паступова мяняюцца погляды персанажаў. Напачатку яны амаль усе стаяць на прагрэсіўных пазіцыях, але неўзабаве адны, цвёрда трымаючыся сваіх прынцыпаў, вымушаныя іміграваць або гінуць у выніку рэпрэсій, a другія, стаўшы на шлях канфармізму, угаворваюць сябе на магчымасць «супрацоўніцтва з д’яблам» і сваімі «добрымі намерамі» брукуюць сабе дарогу ў пекла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць