Грамадства22

Набіраюць людзей на курс італьянскай мовы. Выкладаць будзе і Дуліна

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна ў чэрвені 2025 года выйшла на волю і была дэпартаваная ў Літву. У Беларусі яна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўніверсітэта.

Асацыяцыя «Талака» запускае анлайн-курсы па італьянскай мове для беларусаў.

Фарміруюцца групы для дарослых на ўзроўні А2, В1, у іх удзел будзе бясплатны! Імаверна, будзе яшчэ набор на С1 — за невялікую плату. 

Гэты курс найперш прызначаны для беларусаў, што маюць статус уцекача, міжнародную абарону або толькі падалі дакументы на атрыманне, і пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам гэтых катэгорый. Пры ўмове свабодных месцаў на курсы могуць трапіць і іншыя асобы.

Адна з выкладчыц будзе Наталля Дуліна — яна выкладае італьянскую амаль 30 гадоў. Працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўніверсітэта.

Зарэгістравацца на курс можна тут.

Каментары2

  • Тутбайцы ўперад
    19.09.2025
    Лойка ў адказ павінна пачаць курсы "як быць за ўсё добрае і заставацца ў белым паліто"
  • la nostra lingua
    19.09.2025
    Molto buono, ma курс будзе на расейскай ці беларусай?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць