Свет1616

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай

Падчас выступу ў Амерыканскім інстытуце Cornerstone прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз згадаў свой удзел ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам, але назваў адну з гэтых краін Камбоджай.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Leon Neal / Getty Images

«Яны прыйшлі ў мой кабінет, два лідары. Усё, што яны рабілі падчас сваіх тэрмінаў, гэта забівалі людзей з абодвух бакоў. А праз гадзіну мы ўжо абдымаліся і трымаліся за рукі. Гэта было выдатна. Мы ўладзілі гэтую вайну, якую, як нам казалі, немагчыма ўладзіць. Камбоджа і Арменія», — сказаў Трамп.

Гэта не першы выпадак, калі ён памыляецца ў назвах краін. Раней Трамп публічна называў Арменію «Албаніяй», а Азербайджан — «Абербайджанам».

Акрамя таго, Трамп амаль у кожным сваім выступленні сцвярджае, што падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміну спыніў сем войнаў. 

Каментары16

  • ЗП
    21.09.2025
    "Трамп – найлепшы прэзідэнт Камбоджы за 100 гадоў" – Зянон Пазняк.
  • %
    21.09.2025
    Роўна такія самыя 80% амерыканцаў, калі не болей. Там веды ў гісторыі і геаграфіі (асабліва) вельмі й вельмі павярхоўныя. Дарэчы - амаль не саступае ім і Масковія
  • ::
    21.09.2025
    Будто европейцы название штатов не перепутают (возможно даже и не знают).

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць