Мост з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці ў Мінску адкрыюць раней запланаванага
Працы на адным з самых доўгіх пуцеправодаў Мінска набліжаюцца да завяршэння, паведаміў дырэктар Гардарбуда Сяргей Панёў.
На гэты момант металічная пралётная канструкцыя на мосце паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці знаходзіцца ў рабочых адзнаках. Вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўладкавання маналітнай жалезабетоннай пліты, пасля чаго будуць укладзены канструктыўныя слаі дарожнага адзення.
Застаюцца работы па добраўпарадкаванні (ходнікі), парэнчавыя агароджы, вонкавае асвятленне). Усё гэта плануюць зрабіць за бліжэйшы месяц.
Раней меркавалася мост адкрыць да 1 снежня. Але зараз, відаць, ён будзе адкрыты на месяц раней. Традыцыйна ў сучаснай Беларусі важныя аб'екты адкрываюць на 7 Лістапада.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары