Грамадства33

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?

У сеціве сталі пашырацца фатаграфіі Мінскага мора, якое з канца верасня стала нетыпова зялёным. Што адбываецца з гэтым вадаёмам, даведалася агенцтва «Мінск-Навіны».

У каментарыях да здымкаў людзі пытаюцца, ці не нясе пазелянелая вада пагроз жыццю і здароўю чалавека. Выказваюцца таксама асцярогі аб нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю.

У Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аднак, развейваюць чуткі аб забруджванні Мінскага мора і тлумачаць, што пазелянелая вада — не навіна, а тэндэнцыя апошніх гадоў.

Па словах спецыялістаў, зялёны колер вады сведчыць пра ўключэнне своеасаблівага механізму біялагічнага самаачышчэння. Гэта натуральны прыродны працэс, які ўзнікае пры багацці сонечных прамянёў і ніяк не звязаны з дзейнасцю чалавека.

Каментары3

  • Filipp
    02.10.2025
    "Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?"©
    Бяспечна, галоўнае з яго шмат не піць!)
  • Жыроўка
    02.10.2025
    Хай камітэтчыкі паплаваюць у гэтай вадзе - тады паверу.
  • Жвір
    02.10.2025
    "Багацьце сонечных прамянёў" :) А раней сонечных прамянёў не было ? Насамрэч гэта сьведчыць пра экстрэмальна вялікі ўзровень арганікі ў складзе вады, якая добра сілкуе розную мікраскапічную флору, што ў сваю чаргу афарбоўвае ваду ў зялёны колер. У ранейшыя гады вада была чысьцейшая, і вадаём увосень заставаўся ў сваім звыклым выглядзе, калі вада ў ім і зелянела, дык не на столькі выразна й колер хутка павяртаўся да нормы з першымі пахаладаньнямі.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць