Здарэнні66

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент

У Ваўкавыскую бальніцу трапіў 29‑гадовы мужчына з раненнем правага сцягна. Медыкі паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Як стала вядома, мужчына паспрачаўся са знаёмымі. Ён падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і, трымаючы ў правай руцэ пнеўматычную вінтоўку, стрэліў з яе, у выніку атрымаў рану нагі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Судовыя эксперты ўстанавілі, што вінтоўка выраблена заводскім спосабам і з’яўляецца пнеўматычнай вінтоўкай Model B1. Яна прызначана для стральбы несферычнымі кулямі да пнеўматычнай зброі калібру 4,5 мм. 

Свой учынак супрацоўнікам міліцыі мужчына растлумачыў узніклай у ходзе спрэчкі зацікаўленасцю: праб'е ці не пнеўматычная куля пластыкавы кантэйнер. Даведаўся.

Каментары6

  • %
    03.10.2025
    Які пытлівы розум, якая прага да навуковага эксперыменту
  • Тралаловіч
    03.10.2025
    А што калі для таго каб даведацца праб'е ці не праб'е кулька плястыкавы кантэйнер нага была зусім не абавязковым элементам?
    Ды не, нейкае трызьненьне.
  • Жвір
    03.10.2025
    Ня хоча раскрываць сапраўдныя абставіны здарэньня, таму прыдумаў абы што...

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць