Культура3232

Актрыса Настасся Шпакоўская ставіць спектакль. Гледачы папрасілі патлумачыць, чаму на рускай мове

Спявачка і актрыса Настасся Шпакоўская пасля спынення існавання гурта Naka спрабуе сябе ў новай ролі — тэатральнай рэжысёркі. У камандзе з купалаўцам Змітром Есяневічам і акцёрам Свабоднага тэатра, музыкам «Разбітага сэрца пацана» Паўлам Гарадніцкім яна паставіла абсурдную трагікамедыю «Эмігранты».

Аснова спектакля — п’еса польскага пісьменніка і драматурга Славаміра Мрожака. 

«З маім 16‑гадовым тэатральным досведам я разумела, што ўжо гатовая да рэжысёрскіх задач. Мае віленскія спектаклі і супрацоўніцтва з віленскімі рэжысёрамі яшчэ больш падштурхнулі ў гэты накірунак. Я шукала для сябе п’есу, з якой мне было б цікава папрацаваць, і Дзіма Есяневіч прапанаваў мне «Эмігрантаў». Гэты матэрыял вельмі актуальны, ён пра нас, наша сённяшняе жыццё, таму я за яго ўзялася», — расказала «Нашай Ніве» Настасся Шпакоўская.

Афіша спектакля «Эмігранты». На фота — акцёры Павел Гарадніцкі і Зміцер Есяневіч

У пастаноўцы разам з гледачамі артысты будуць рэфлексаваць на тэму таго, што адбываецца з намі, калі мы адарваныя ад дома. Кім мы робімся? Як выжываем? Як мяняемся ў гэтым новым і непрадказальным свеце?

Прэм’еру «Эмігрантаў» найперш пакажуць 25 кастрычніка ў Варшаве і 14 лістапада ў Вільні.

Настасся Шпакоўская і Павел Гарадніцкі ў студыі «Белсата»

Некаторыя гледачы заўважылі, што асноўная мова спектакля — руская (дадаткова будуць польскія субтытры), што выклікала пытанні. На думку рэжысёркі, такім чынам яны змогуць дагрукацца да большай колькасці людзей.

«Я так у сябе ў галаве склала, што спектакль пра эмігрантаў, для эмігрантаў, ад эмігрантаў, у эміграцыі. І хацелася, каб на наш спектакль прыйшлі не толькі беларусы, а ўкраінцы, расейцы… Людзі, якія вымушаныя былі з'ехаць яшчэ ў савецкія часы. Карацей, мне захацелася звярнуцца да больш шырокай аўдыторыі», — патлумачыла Настасся Шпакоўская.

Каментары32

  • Вадзім
    06.10.2025
    О як...
    Старая песьня пра галоўнае.
    Беларуская мова - што зь яе ўзяць, ніхто яе не разумее, трэба па руску...
    Галоўнае ж, каб паны пачулі. Ці разумныя людзі. Ці яшчэ хто.
  • Скажы Ў
    06.10.2025
    Ніхто так не цягне расейшчыну ў Літву і Польшчу як беларусы і немалая частка русіфікаваных украінцаў.

    І факт, што нават натуральна моўна беларускія СМІ і дзеячы перасталі звяртаць увагу не невероятную расейскасць сярод новай апазіцыі і шматлікіх мігрантаў, таксама дапамагае ўмацаванню расейшчыны сярод беларусаў нават за мяжой.
  • Нацыянал-пафігізм
    06.10.2025
    Вадзім, у хатаскрайнікаў комплекс непаўнавартасьці.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію76

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць