Грамадства1919

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-2020

Актывіст, сябра штабу Віктара Бабарыкі абяцае, што ў тэксце будуць раней невядомыя факты пра падзеі 2020 года.

Іван Краўцоў на канферэнцыі «Новай Беларусі» ў 2025 годзе. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Па словах Краўцова, жанр кнігі бліжэй за ўсё да дакументальнай прозы. Усяго тэкст займае 300 старонак. 

Афіцыйны анонс кнігі запланаваны праз месяц, тады ж твор будзе дасяжны для пакупкі.

«Хутка самі ўсё пабачыце. Засталося нядоўга», — пракаментаваў Краўцоў.

Цяпер Іван Краўцоў займае пасаду сакратара Каардынацыйнай рады. У 2020 годзе актывіст быў сябрам каманды Віктара Бабарыкі.

7 верасня 2020 года Краўцова разам з Антонам Раднянковым, іншым сябрам штаба, сілавікі затрымалі і вывезлі на ўкраінскую мяжу. З імі была і Марыя Калеснікава, якая тады парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць краіну.

У маі 2024 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Краўцова да 11 гадоў калоніі.

Каментары19

  • Зварот да грамадства
    06.10.2025
    Хто-небудзь ведае, на чыім утрыманні жыве гэты дзеяч, калі ён кажа, што яму як сакратару нічога не плацяць?
    Увесь час сядзіць у чатах, качае біцуху і піша вось нейкую білетрыстыку!
  • Пеця
    06.10.2025
    Зварот да грамадства, лепей правесцi усемаштабнае расследванее хто такi Пазьняк i чаму ён увесь час спрыяе луке
  • Актывіст
    06.10.2025
    Губазік ставіць лайк. Трэба больш пісаць.

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць