Грамадства2020

Краўцоў лічыць, што Лукашэнка гатовы адпускаць і знакавых палітвязняў

«Для пачатку трэба трошкі апрытомнець, і, як казаў Пазняк, трэба даць народу дыхнуць, бо без гэтага дыхання не будзе ніякай мабілізацыі».

Иван Кравцов Іван Краўоў Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў. Фота: i.kravtsov / Instagram

«У жыцці так бывае, што мы нейкія намаганні робім, нешта не атрымліваецца. Украіне, вядома, можна не дамаўляцца з Расіяй, пачакаць, пакуль Расія захопіць Запарожжа, напрыклад, таксама варыянт. Нам таксама можна, напрыклад, не абмяркоўваць з прадстаўнікамі рэжыму вызваленне людзей, пачакаць гадоў дзесяць, пакуль там хто-небудзь з іх памрэ. Але затое мы, вядома, будзем мець рацыю і будзем адчуваць, што ўсё не дарма»,

— адзначыў Іван Краўцоў падчас дыскусіі аб мэтазгоднасці перамоў з рэжымам Лукашэнкі ў новым выпуску ютуб-канала «Мне таксама не падабаецца».

Санкцыі, якія былі ўведзены, па словах Краўцова, «дакладна не ўяўляюць экзістэнцыйнай пагрозы для краіны, для рэжыму ў тым выглядзе, у якім ён ёсць». У той жа час ён не пагаджаецца з меркаваннем, што далейшае ўзмацненне санкцый можа прывесці да чаканага эфекту. Прычына ў моцнай сувязі эканомікі Беларусі з эканомікай Расіяй. І ён не ўпэўнены ў тым, што тэхнічна ёсць санкцыйныя інструменты, якія маглі б давесці расійскую эканоміку да стану, які правядзе да развалу дзяржаўнага ладу.

Краўцоў звяртае ўвагу на тое, што беларускія ўлады нядаўна паказалі Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву. Гэта, па яго меркаванні, сведчыць аб тым, што беларускія ўлады гатовы выпусціць знакавых фігур. Пытанне толькі ў тым, што рэжым хоча атрымаць узамен.

Краўцоў лічыць, што для рэжыму Лукашэнкі цяпер галоўным ёсць эканамічныя пытанні і тыя рэчы, якія дапамагаюць павялічваць незалежнасць ад Расіі.

«Для іх (беларускіх улад. — НН) гэта таксама зараз вялікая праблема. Для іх гэта лавіраванне паміж Захадам і Усходам традыцыйнае цяпер немагчыма. І ў тым ліку з-за вайны ва Украіне. Яны ў гэтым сэнсе таксама закладнікі гэтай сітуацыі. Вядома, ёсць унутраная такая патрэба, я б сказаў, інтуітыўная, з гэтага вузкага месца выходзіць. Таму што вось гэта рэальная рызыка», — даводзіць прадстаўнік штабу Бабарыкі.

У адказ на пытанне, ці трэба ісці на саступкі рэжыму Лукашэнкі ці выбраць стратэгію закручвання гаек, Краўцоў прапанаваў «быць крыху рэалістам і ацэньваць таксама свае магчымасці»:

«Выдатна, вядома, займацца шапказакідальніцвам і казаць «давайце мы зараз з Варшавы, з Вільні, з Лондана памяняем рэжым Лукашэнкі». Але факт у тым, што за апошнія чатыры гады метадычнымі рэпрэсіямі і арыштамі яны дабіліся эфектыўнага кантролю ў краіне.

Тое, што мы будзем запальныя прамовы прамаўляць, рабіць пасты ў твітары, што мы не прызнаем яго дэмакратычна абраным лідарам, гэта па вялікім рахунку не ўплывае на сітуацыю ўнутры краіны. Што ўплывае, гэта якраз вось гэтыя арышты і рэпрэсіі, і яны заганяюць людзей яшчэ больш пад плінтус. Абмежаванне мабільнасці, людзі на мяжы стаяць па 30 гадзін, вось гэта ўплывае на грамадства, гэта робіць страты грамадству.

Я лічу, што трэба вырашаць праблемы па меры іх паступлення. Таму для пачатку трэба трошкі прыйсці ў сябе і, як адзін класік у нас, Зянон Станіслававіч Пазняк, казаў яшчэ два з паловай года таму, трэба даць народу дыхнуць, бо без гэтага дыхання не будзе ніякай мабілізацыі.

У 2020 жа годзе мабілізацыя не адбылася з-за таго, што людзі на сухарах сядзелі ці на вадзе, яна адбылася з-за таго, што прыватны сектар у два разы амаль павялічыўся ў краіне, з-за таго, што кантакты з Захадам раслі, з-за гэтага 2020 год адбыўся. А калі б яны на сухарах, на вадзе сядзелі, то нічога не было б».

Каментары20

  • //
    29.01.2025
    Народу сапраўды не даюць дыхнуць : на мінулым тыдні толькі Лукашэнку друкавалі, пасля ягоны глашатай Пазняк стэндапіў, а цяпер зноў гаварашчая галава - Краўцоў вярзе тое ж самае! Між імі і Рыжанкоў уплішчыўся з тым самым.
    І адзін на аднаго ківаюць, старую жвачку жуюць: санкцыі нам не шкодзяць, таму напрамілы Бог здыміце іх!

    Але ў Краўцова і новае гучыць:
    ўжо шантажуюць забойствам схопленых людзей.
  • апошні інспэктар
    29.01.2025
    я ўжо раней казаў, як вызваліць палітвязьняў. трэба арыштаваць усю беларускую дыплёматычную маёмасьць у Эўропе і абменьваць на закладнікаў. і папярэдзіць рэжым, што калі ён набярэ новых дык аўтаматам атрымае поўнае гандлёвае эмбарго.
  • кот
    29.01.2025
    Неужели непонятно, что тесные связи Беларуси и России угрожают не только независимости Беларуси, но и личной власти диктатора? И не только его власти, тут на кону судьба всей его Семьи. Если сюда придут кремлёвские, то его Семья станет никто, все активы будут перераспределены как в Крыму. И Коля рискует пойти сварщиком на завод. И диктатор это отлично понимает, в отличие вот от таких советчиков. Поэтому ему позарез нужно снятие санкций и контакт с Западом. Поэтому и показали Колесникову с Бабарико, поэтому и иностранных журналистов пригласили. Ещё немного давления и он начнёт выпускать всех, только чтобы уйти от жарких объятий Путина.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля суіцыду беларуса ў Варшаве

Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым36

Памёр Валеры Петрыкевіч3

У Перу паліцэйскі апрануўся ў касцюм капібары, каб захапіць наркадылера з доказамі злачынства ВІДЭА

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў38

Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі24

Спявак з Італіі заявіў, што яго ўжо запрасілі ў Маскву на «канцэрт міру»3

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць