Свет33

У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння

7 кастрычніка 2025 года ў сталіцы Албаніі, Тыране, адбыўся трагічны выпадак — падчас судовага слухання абвінавачаны застрэліў суддзю, паведамляе Euronews.

Фота: Euronews Albania

Інцыдэнт адбыўся ў апеляцыйным судзе падчас разгляду маёмаснай справы. Паводле інфармацыі паліцыі, 30‑гадовы мужчына адкрыў агонь па суддзі. Той быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу, але выратаваць яго не ўдалося.

Акрамя суддзі, параненыя былі яшчэ двое ўдзельнікаў пасяджэння — бацька і сын. Яны знаходзяцца ў бальніцы, іх жыццю нічога не пагражае.

Паліцыя паведаміла, што нападнік быў затрыманы адразу пасля страляніны. Разам з ім затрымалі ягонага дзядзьку і судовага ахоўніка. Высветлілася, што ахоўнік не правёў асабісты агляд абвінавачанага і яго сваяка, хоць металадэтэктар пры ўваходзе спрацаваў.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, мужчына адкрыў агонь, бо ведаў, што прайграе справу.

Пасля трагедыі прэм’ер-міністр Албаніі Эдзі Рама назваў здарэнне «жахлівым актам» і заклікаў узмацніць адказнасць за злачынствы з ужываннем зброі. Ён адзначыў, што напад на суддзю патрабуе «максімальна строгай юрыдычнай рэакцыі».

Прэзідэнт Албаніі Байрам Бегай таксама асудзіў напад, назваўшы яго «жудаснай атакай на ўсю судовую сістэму краіны».

Калегі забітага суддзі ўшанавалі яго памяць, усклаўшы кветкі на месцы трагедыі ў Тыране.

Каментары3

  • д
    07.10.2025
    а што лукашысцкія суддзі, як там ім спіцца па начах?
  • Вігілант
    07.10.2025
    Калі дзяржава нічога не робіць з карупцыяй
  • Отец Засандалин
    07.10.2025
    Нельзя под византийским орлом творить безрассудства.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць