Грамадства134134

Пазняк папярэдзіў пра агентаў сярод вызваленых палітвязняў і парадаваўся праблемам Ціханоўскай

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк апублікаваў чарговы аналітычны тэкст, у якім выказаў свой погляд на працэс вызвалення палітвязняў з наступнай іх прымусовай высылкай за мяжу, а таксама пракаментаваў «упадак Офіса Святланы Ціханоўскай».

Зянон Пазняк

На думку Пазняка, «звязаўшы вызваленне палітвязняў з дэпартацыяй іх за мяжу, рэжым Лукашэнкі разам з іншымі выпускае з турмы сваю агентуру і завербаваных асоб». Задача, якая перад імі ставіцца — «дэзарганізаваць і разбурыць беларускую эміграцыю».

З 52‑х чалавек, якіх вызвалілі з калоній 11 верасня і адразу ж выдварылі за мяжу (за выключэннем Міколы Статкевіча, які выязджаць адмовіўся), па звестках Зянона Пазняка, «паўтузін стабільна засведчаныя ў «залежным стане». Ніводнага прозвішча ён, праўда, не называе, адзначаючы толькі, што «беларускім палітычным актывістам, якія даўно ў палітыцы, яны вядомыя».

Таксама не называючы прозвішча, Пазняк згадвае пра нядаўна прысланае яму відэа, дзе

«нейкі «дыверсант», выпушчаны з лукашысцкай турмы, зрывае шыльду з «Беларускага Дома» ў Варшаве, пагражае пранікнуць і сарваць за плотам «белорусскій флаг» і папсаваць маёмасць».

Ветэран беларускага руху выказвае ўпэўненасць, што «на беларускую нацыянальную палітыку павелічэнне рэжымнай агентуры за мяжой не паўплывае, бо тут пра яе даўно ведаюць». Але «для беларускай эміграцыі ў цэлым гэта лішні чыннік дэзарганізацыі».

Тым не менш, Пазняк лічыць, што палітвязняў вызваляць з турмаў усё адно трэба ўсіх пагалоўна, адно што толькі, акрамя гэтага, «трэба прыпыніць рэпрэсіі і спыніць дэпартацыю вязняў за мяжу без іх згоды».

Але ёсць для гэтага дзеяча і добрыя навіны, звязаныя з «частковым спыненнем фінансавання Офіса Святланы Ціханоўскай». На яго думку, аслабленне канкурэнта адкрывае добрыя перспектывы для яго апанентаў унутры беларускай эміграцыі:

«Упадак ОСЦ можа станоўча паўплываць на беларускія нацыянальныя ініцыятывы ў эміграцыі, на самаарганізацыю, на павелічэнне актыўных беларускіх групаў у рознага роду культурнай, асветніцкай і палітычнай дзейнасці, якія стануць асновай для здаровай нацыянальнай салідарнасці і арганізаванага беларускага руху. Важна тое, што з зачыненнем ОСЦ змяншаецца рыторыка душыць Беларусь (рэальна — народ) эканамічнымі санкцыямі і зачыняецца перспектыва «дружыць» і паўзці «вместе с Россіей».

Каментары134

  • Ну-ну
    10.10.2025
    То бок, Пазьнячок падпявае дзеяньням літоўскае дзяржавы, таварыша «не расстанусь с комсомолом буду вечно молодым» Наўседы і прамаскоўскага «Сьвітанку над Нёмнам». Маладзец ))
  • БНФавец
    10.10.2025
    Якая ж трагедыя Беларусі гэты Зянон Пазняк. Дзе ён быў усе 29 год, што ён за мяжой, чаму не рабіў "самаарганізацыю, павелічэнне актыўных беларускіх групаў у рознага роду культурнай, асветніцкай і палітычнай дзейнасці, якія стануць асновай для здаровай нацыянальнай салідарнасці і арганізаванага беларускага руху".
    Пазняк спеўся з Лукашэнкам і не дарма атрымлівае ад яго віншаванні.
  • прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт
    10.10.2025
    Для беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага .I якія выбары на афра- азіцкай маскоўскай мове ? якія выбары ў Туркменістане , Егіпце, Маскоўскай імперыі ? Жадаеце выбараў ? пачынай ў хаце на тытульнай мове размаўляць , імёны Беларускія, Ўніяцтва і г.д. Праз эвалюцыю будуць выбары...

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць