Грамадства22

У Мінску стварылі метровы торт у выглядзе карты Беларусі з усімі славутасцямі

Торт зрабілі памерам амаль метр на метр, а важыць каля 40 кілаграмаў. На ім размясціліся зубры, буслы і нават аўтамабіль «БелАЗ». У працэсе стварэння былі выкарыстаныя элементы малекулярнай кухні, піша «Анлайнер».

Дэкор торта выкананы ўручную і ўзнаўляе знакавыя славутасці і сімвалы кожнага рэгіёна: ад Нацыянальнай бібліятэкі і Брэсцкай крэпасці да кар'ерных самазвалаў, Белавежскай пушчы, буслоў і зуброў.

Розныя вобласці на торце маюць унікальную ягадна-травяную начынку ў дадатак да класічнага крэму на аснове крэмчызу.

Хто ж тыя шчасліўцы, якія змаглі паспытаць торт на смак? Аказалася, што яго стварылі па замове групы кампаній Megatop, таму галоўныя дэгустатары — работнікі прадпрыемства.

У арганізацыі расказалі: раней Megatop распрацаваў рэцэпт будучага торта-легенды, такога як «Прага», «Кіеўскі» або «Ленінградскі», але з беларускімі смакамі. У склад увайшлі бісквіт, адвары мясцовых траў і ягадныя пюрэ.

На конкурс па пошуку імя і дызайну для торта паступіла больш за 50 работ. Вынікі падвядуць 13 кастрычніка. Пераможца стане сааўтарам кулінарнага шэдэўра і атрымае гадавы запас абутку ў падарунак.

Каментары2

  • Дайце здагадаюся
    12.10.2025
    Лукашэнка зьясі ўсё, або падзеліцца з палякамі і Масквой?
  • фе
    12.10.2025
    а я набыла абутак у іншай краме. і я ім задаволена

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць