Здарэнні

За хабар затрымалі намесніка гендырэктара буйнога прадпрыемства

Першага намесніка буйнога прадпрыемства па энергетыцы затрымалі пры атрыманні хабару 134 тыс. рублёў, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Фота: КДК

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК выкрыў факты карупцыі ў энергетычным комплексе. Усяго затрыманы прадстаўнікі трох арганізацый, незаконна атрымалі грошы за лабіраванне інтарэсаў камерцыйных структур.

Так, затрыманы першы намеснік гендырэктара сталічнага прадпрыемства, якое займаецца мантажом і ўстаноўкай прамысловых машын і абсталявання. Паводле звестак Дзяржкантролю, у верасні ён атрымаў хабар за лабіраванне інтарэсаў пры падпісанні дагавора на пастаўку трансфарматарнай падстанцыі на адрас дзяржаўнага прадпрыемства.

Як дадалі ў ведамстве, гэтую пасаду ён займаў больш за 10 гадоў, а яго сярэднямесячны заробак складаў каля 10 тыс. рублёў.

У КДК таксама паведамілі, што начальнік аддзела іншага мінскага прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю электрарухавікоў, генератараў і трансфарматараў, у сакавіку атрымаў 5 тыс. рублёў. Грошы былі за паніжэнне кошту блочнай камплектнай трансфарматарнай падстанцыі, якую планавалі набыць прыватнікі.

Акрамя таго, вядучы інжынер па тэхнічным наглядзе за будаўніцтвам трэцяга сталічнага прадпрыемства энергетыкі на працягу 2025 года атрымаў 3 тысяч рублёў за паскоранае візіраванне актаў прыёмкі выкананых будаўніча-мантажных работ, якія праводзіла камерцыйная структура.

У ўсіх трох выпадках грошы перадавалі работнікі таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца вытворчасцю і пастаўкай электратэхнічнага абсталявання, паведамілі ў ведамстве.

Заведзеныя крымінальныя справы, Следчы камітэт вядзе папярэдняе расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць