Свет77

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады

Журналісты з больш чым дзесяці выданняў апублікавалі расследаванне пра кампанію First Wap і яе праграму Altamides для схаванага сачэння за цікавымі для кагосьці асобамі праз іх мабільныя тэлефоны, піша Devby.io.

Фота ілюстрацыйнае

Назва праграмы Altamides расшыфроўваецца як Advanced Location Tracking and Mobile Information and Deception System («Прасунутая сістэма адсочвання месцазнаходжання, мабільнай інфармацыі і ўтойвання»). Яна дазваляе адсочваць лакацыі чалавека, аналізуе яго перамяшчэнні і перадае інфармацыю пра знаходжанне «заражаных» тэлефонаў у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго.

З часам праграма навучылася перахопліваць званкі і паведамленні, а таксама ўзломваць уліковыя запісы ў сацыяльных сетках і месенджарах, уключаючы WhatsApp.

First Wap была заснаваная аўстрыйскім эмігрантам Ёзэфам Фуксам у Інданезіі ў 1999 годзе. Пра яе дзейнасць журналісты Lighthouse Reports даведаліся дзякуючы архіву, які трапіў у іх распараджэнне ў мінулым годзе і ў асноўным тычыўся перыяду 2007‑2014 гадоў.

Altamides куплялі кліенты з Беларусі, Інданезіі, Малайзіі, Нігерыі, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Сінгапура і Узбекістана. Кампанія адмаўляе, што непасрэдна «прапаноўвала або прадавала» свае прадукты «рэпрэсіўным» рэжымам, але журналісты ўпэўненыя ў адваротным.

Пад прыцэл кліентаў кампаніі траплялі палітыкі, журналісты, зоркі і актывісты ў сотні краін свету. Напрыклад, сярод цэляў Altamides была жонка экс-прэзідэнта Сірыі Башара Асада Асма, эмір Катара шэйх Тамім бен Хамад Аль Тані, акцёр Джарэд Лета і сузаснавальніца біятэх-кампаніі 23andme Анна Вайчыцкі.

Каментары7

  • :)
    16.10.2025
    З гэтай сафтынай выник Плацэдуса. Рэкляма различна на тых, якия не спяць начыма праз свае думки аб тых, кто дыша у спину. Меняй нумары, а лепей май 2-3 и падзяли адрэсантау. Трэба только уключыць галаву.
  • :/
    16.10.2025
    Самоуверенность убивает быстрее пули.
    Но ты верь в лучшее, твоих предложений достаточно для безопасности, а если нет то влёгкую танканёшь отсидку и друзей заложишь.
  • .
    16.10.2025
    Праграма не "заражала" тэлефоны і не сачыла непасрэдна праз іх. Гэта дадалі журналісты dev.by. Altamides - адна са шматлікіх сістэм, што выкарыстоўвалі ўразлівасць пратаколу мабільных сетак (2G і 3G) SS7.
    Калі мець не вельмі легальны доступ да SS7 (у даным выпадку дапамагаў мабільны аператар у Ліхтэнштэйне) можна адсочваць месцазнаходжанне любых абанентаў у свеце. Акрамя таго, у час, калі тэлефон не актыўны, можна імітаваць нібыта пераезд у роўмінг і праз гэта перахапіць SMS і званкі да вас. Вы гэта не заўважыце.

    Ад часткі ўразлівасцей можна абараніцца, калі адключыць 2G у тэлефоне (ўключаць толькі пры неабходнасці ва ўмовах дрэннай якасці сувязі).
    Астатняе больш залежыць ад бяспекі ў вашага мабільнага аператара, як ён фільтруе падазроныя запыты па SS7. А ўвогуле праблема знікне, толькі калі ўвесь свет пяройдзе на 5G і адключыць састарэлыя пратаколы.
    Дагэтуль публічнасць вашага мабільнага нумара гуляе не ў ваш бок, а двухфактарная аўтэнтыфікацыя праз SMS (і ўвогуле SMS) не з'яўляецца надзейнай і бяспечнай.

    Краіна-тэрарыст, як зараз Беларусь, можа адсочваць сваіх абанентаў па ўсяму свету і перахопліваць SMS і без злоўжыванняў пратаколам SS7. Бо праз SS7 можна падмануць вашага мабільнага аператара, а калі зламыснік (спецслужбы дзяржавы) кантралюе самога аператара, тое не трэба.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць