Свет22

Германія спакойна паставілася да адмовы выдаць ёй падазраванага ў падрыве «Паўночнага патока»

Міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль пракаментаваў пастанову польскага суда, які раней адмовіў нямецкаму боку ў экстрадыцыі грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ж., якога падазраюць у падрыве газаправодаў «Паўночны паток». Заяву нямецкага міністра прыводзіць RMF24.

Уладзімір Ж. на судзе. Фота: PAP/Rafał Guz

Вадэфуль адзначыў, што нямецкі бок паважае рашэнне суда ў Польшчы.

«У Польшчы судом была прынятая пастанова, якую я паважаю, бо мы прызнаем прынцып падзелу ўладаў», — сказаў ён.

Міністр дадаў, што роля выканаўчай улады не заключаецца ва ўмяшанні ў рашэнні судоў, «асабліва ў іншых краінах».

Раней паведамлялася, што Акруговы суд у Варшаве не пагадзіўся выдаць падазраванага ў падрыве газаправодаў Уладзіміра Ж. нямецкаму боку і адмяніў яго часовы арышт.

Украінца Уладзіміра Ж. затрымалі ў польскім Прушкаве 30 верасня на падставе нямецкага еўрапейскага ордара на арышт па справе аб выбухах на газаправодах «Паўночныя патокі». Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра Уладзіміра Жураўлёва, ордар на арышт якога Нямеччына выдала ў чэрвені 2024 года.

Каментары2

  • Кринж
    17.10.2025
    После того как коррумпированный гэбёныш вова наобещал старой комсомолке Меркель с три короба, а потом кинул и жестко обломал,отказ поляков о выдаче действительно не такая уж и трагедия(дипломатическая). )
  • Was?
    17.10.2025
    Вельмі цікава, з якой нагоды НН цісне такую пранямецкую лінію? Дзіўна з улікам таго, што шматлікія нямецкія палітыкі розных опцыі чакаюць на абнаўленне супрацы з Расіяй.

    Больш за тое, у Нямеччыне ўжо шматлкія палітыкі абурыліся рашэннем Польшы, да левых да правых. У Польшчы ўжо пішуць, ці часам не будзе ціхай дыпламатычнай вайны з немцамі. Можа варта было б напісаць што рэальна адбываецца, а не проста пра афіцыйную шырму?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць8

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць