Грамадства7373

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Былыя палітвязні заклікаюць Еўропу выкарыстоўваць дыпламатыю для вызвалення зняволеных і спынення рэпрэсій, весці дыялог «разам з беларускім грамадствам», «слухаць розныя галасы беларусаў».

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Варшаву, 18 снежня 2025 года. Фота: «Наша Ніва»

Пра зварот паведаміла былая палітзняволеная, галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава. Ліст, датаваны 20 кастрычніка, адрасаваны кіраўнікам і прадстаўнікам інстытутаў ЕС, палітыкам, парламентарыям і дыпламатам краін Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі.

У лісце падпісанты нагадваюць пра 900 палітвязняў у Беларусі і адзначаюць, што рэальная колькасць можа быць значна большай. Прынамсі дзевяць чалавек ужо памерлі ў зняволенні. Многія правялі за кратамі пяць ці шэсць гадоў, а новыя палітычна матываваныя затрыманні і прысуды працягваюцца.

Былыя палітвязні дзякуюць амерыканскаму боку за дыпламатычныя намаганні, дзякуючы якім сотні людзей выйшлі на волю. Пры гэтым яны лічаць, што Еўрасаюз павінен дзейнічаць актыўней.

«Тысячы людзей працягваюць адбываць пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі, яшчэ тысячы жывуць у пастаянным страху быць затрыманымі. Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца: штодня мы даведваемся пра новыя палітычна матываваныя затрыманні і прысуды.

Заклікаем вас прыкласці максімум намаганняў, каб пакласці гэтаму канец.

Няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё. Ніякая палітычная мэта не варта здароўя і жыцця людзей. Мы верым, што для вас гэта не проста высокія словы.

Мы звяртаемся да вас з просьбай, якая падаецца нам відавочнай і першачарговай.

Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю.

Мы ўдзячныя амерыканскаму боку за тое, што дзякуючы яго дыпламатычным намаганням сотні людзей ужо выйшлі на волю. Але лічым, што Еўрасаюз у гэтым пытанні павінен заняць больш актыўную пазіцыю. Бо Беларусь — гэта частка Еўропы. Гэта ваш сусед», — гаворыцца ў лісце.

У звароце таксама падкрэсліваецца, што вызваленне павінна быць «часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам».

«Людзі, якія выходзяць на волю, не павінны апынацца ў вымушаным выгнанні без права вярнуцца, а тыя, хто застаецца, не павінны жыць пад пагрозай новага арышту. Пакуль затрымліваюць новых людзей, вызваленні не вырашаюць праблему. Трэба дамагацца спынення палітычна матываванага пераследу», — пішуць аўтары.

Таксама аўтары ліста заклікалі ЕС весці дыялог разам з беларускім грамадствам, «слухаць розныя галасы беларусаў, у тым ліку тых, хто прайшоў праз турму, і ўлічваць іх досвед пры выпрацоўцы рашэнняў».

Ліст падпісалі

Людміла Чэкіна

Марфа Рабкова

Наста Лойка

Ірына Слаўнікава

Марыя Калеснікава

Марына Золатава

Ірына Злобіна

Андрэй Аляксандраў 

Таццяна Кузiна

Міхаіл Лабань

Алена Маліноўская

Дар’я Афанасьева 

Анастасiя Кухта 

Анастасія Лазарэнка

Валерыя Чарнаморцава 

Ганна Папай

Аляксей Шчытнікаў

Генадзь Смірноў

Дзмітрый Семчанка

Дзяніс Хахлоў

Дзмітрый Бянчук

Наталля Шэрэметава 

Алана Гебрэмарыям

Вольга Мацкевіч

Кацярына Мендрык

Вячаслаў Смірноў

Міхаіл Лапенас

Кірыла Пазняк

Надзея Калач

Уладзімір Калач

Таццяна Курыліна

Таццяна Сцепа 

Паліна Палавінка

Дзмітрый Лукша

Кірыл Казей

Ігар Сацюк

Людміла Волкава

Юлія Лаптановіч

Ігар Лаптановіч

Ігар Карней

Вольга Паўлава

Вольга Лойка

Ала Шарко

Вікторыя Гранкоўская

Настасся Жыльская

Кацярына Леў

Карына Праташчык

Павел Шпетны

Алена Гнаўк

Таццяна Купчына

Ганна Пышнік

Наталля Малец

Наталля Васілевіч

Таццяна Гацура-Яворская

Анастасiя Ганчарэвiч

Аляксей Багдзей

Аляксей Азарка

Кацярына Хулхачыева

Аляксандр Біруля

Таццяна Біруля

Сяргей Вайцюк 

Мікіта Літвіненка 

Сяргей Салоха

Віталь Бандарук 

Віктар Бабарыка

Вольга Гарбунова

Аляксандр Андрушкевiч

Кацярына Севярын

Уладзімір Севярын

Ларыса Шчыракова

Мікіта Залатароў

Ксенія Сырамалот

Дар’я Чульцова

Каментары73

  • Ф
    26.10.2026
    Рэжым узурпаваў уладу, кінуў тысячы людзей за краты, сотні тысячаў выціснуў з краіны, якую аддаў агрэсару для выкарыстання. Але змагаемся не супраць рэжыма, а за ягоную легалізацыю. Л - логіка. Слушна кажуць, што гэты часы дадзены беларусам, каб яны пачалі разбірацца ў людзях - хто ёсць кім.
  • Аналитик
    26.10.2026
    Это всё ни о чём. Лука не собирается прекращать политически мотивированное преследование. Ну поговорят они... Ничего не изменится же.
  • Вопрос
    26.10.2026
    Зараз пачнецца хейт на іх адрас , А кто все эти люди? Выдающиеся политики? Нет. Ну и?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць