Грамадства66

Сілавікі выкупілі на дзень аквапарк «Лебядзіны» для ідэалагічнага мерапрыемства

20 кастрычніка ў музеі Вялікай Айчыннай вайны міністр унутраных спраў Іван Кубракоў уручыў новыя пагоны павышаным у званні супрацоўнікам міліцыі і ўнутраных войскаў. Пры гэтым ён анансаваў, што заўтра ў ягоным ведамстве запланаванае мерапрыемства з яшчэ большым размахам.

Фота: t.me/pressmvd

Кубракоў адзначыў, што цырымонія ўзнагароджання праходзіць напярэдадні афіцыйнага Дня бацькі. Па яго словах, у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў служаць 2 500 шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца амаль 9 000 дзяцей.

«Заўтра арганізуем маштабнае ідэалагічнае мерапрыемства ў аквапарку «Лебядзіны». Ён адчыніць свае дзверы для нашых шматдзетных сем'яў. Усе квіткі выкупленыя за кошт афіцэрскіх сходаў! На пляцоўцы перад аквапаркам правядзем спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, пачастуем усіх салдацкай кашай», — распісаў міністр сваім падначаленым прывабныя перспектывы. 

Каментары6

  • Спадар
    20.10.2025
    "вы пашіте на заводах ---- ну а нам і здесь ніштяк!"
  • даведка
    20.10.2025
    Министр Кубраков своими правами активно присваивает самым «отличившимся» офицерам милиции специальные звания на ступень выше, предусмотренного по занимаемой должности, чтобы всего через пару месяцев уволились из милиции.
  • даведка
    20.10.2025
    Кубракову не привыкать заполнять личным составом трибуны на играх ХК "Динамо".

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць