Усяго патроху1313

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры

27‑гадовы Валянцін Гойка працаваў трактарыстам, а пасля адслужыў у спецназе, чым вельмі ганарыўся. 1 верасня 2019 года яго жыццё падзялілася на «да» і «пасля» — аўто, у якім ехаў Валянцін, сутыкнулася з ласём. Пасля трагедыі мужчына перасоўваецца ў інвалідным вазку, але засвоіў новую прафесію — майстар па манікюры.

Пазногці ад экс-спецназаўца карыстаюцца папулярнасцю як у жыхароў яго родных Альман, так і блізкіх да вёскі мясцін Столінскага раёна.

Валянцін Гойка падчас працы. Фота: goiko_valentin / Instagram

Пасля школы Валянцін скончыў Столінскі дзяржаўны аграрны каледж па прафесіі трактарыст-машыніст і, як і тата, пайшоў працаваць у калгас. Сям’я Гойкаў — шматдзетная, Валянцін у ёй — самы старэйшы сын. Перад драматычнымі падзеямі яго запрасілі на вяселле сястры, і разам з сябрам ён паехаў у сталіцу па святочны касцюм, але дарогу ім перабег лось.

У выніку аварыі ўсе пасажыры абышліся лёгкімі траўмамі. Акрамя Валянціна — ён сядзеў на пасажырскім крэсле, і лось «прызямліўся» менавіта туды. У выніку — аскепкавы пералом шыйных пазванкоў, рэанімацыя, аперацыя, доўгая рэабілітацыя і прыняцце сябе новага.

Раней, па словах, мужчыны, ён не мог перасесці ў вазок без галавакружэння, а цяпер стабільна займаецца спортам і заваёўвае прызавыя месцы на спаборніцтвах па настольным тэнісе і стральбе з лука.

Мікалай Карпянкоў узнагароджвае Валянціна медалём «За асаблівыя заслугі». Фота: goiko_valentin / Instagram

У Столінскім райвыканкаме былому трактарысту спачатку прапанавалі працу аператара ЭВМ — у яго абавязкі ўваходзіла прасоўванне ў сацсетках адзення. Але пазней адна з майстрых па манікюры даведалася гісторыю хлопца і прапанавала яму бясплатнае навучанне — праз месяц Валянцін засвоіў новую прафесію, хаця баяўся, што праз траўму шыі не зможа прыгожа і акуратна маляваць на пазногцях.

«Спачатку я сам над сабой пасмейваўся: бравы спецназавец з мускуламі займаецца пазногцямі», — прызнаваўся Валянцін. Але цяпер гэта стала яго фішкай.

У тым, што Валянцін мае ўладу над сваім целам і, у прыватнасці, над рукамі, — вялікая заслуга няспынных трэніровак. Два гады таму ён не мог нават трымаць у руках губку для мыцця посуду, не тое што вісець на турніку, а цяпер падцягваецца мінімум 25 разоў.

У тыктоку Валянцін каля года таму сустрэў сваё каханне — пазнаёміўся з Аленай.

Алена сёння — яго галоўная апора і спадарожнік на ўсіх спаборніцтвах і турзлётах. Разам яны, напрыклад, нядаўна пераадолелі 21 кіламетр на мінскім паўмарафоне. Ну і, вядома, Валянцін у Алены — галоўны майстар па манікюры.

Пара плануе вяселле.

Валянцін і Алена. Фота: goiko_valentin / Instagram

Як бы Валянцін ні любіў родныя Альманы і бабулю, з якой цяпер жыве разам, людзей у роднай вёсцы менш за тысячу, таму ў будучыні майстар па манікюры марыць перабрацца ў Мінск ці хаця б Столін. Ён упэўнены, што так зможа зарабіць куды больш на сваё развіццё і будучыню сям’і. Таксама ён адточвае майстэрства па стральбе з лука, плануючы папоўніць беларускую паралімпійскую зборную.

Каментары13

  • -
    25.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • у Мінск, ці хаця б у Столін
    25.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    25.10.2025
    Спецназ спецназу рознь... Если тракторист водил Камаз, то это далеко не спецназ.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць