Свет22

«Дапусціў росквіт наркакартэляў». ЗША ўвялі санкцыі супраць прэзідэнта Калумбіі Густава Петра

Улады ЗША ўвялі санкцыі супраць прэзідэнта Калумбіі Густава Петра, заявіўшы, што ён не здолеў стрымаць незаконны абарот наркотыкаў. Абмежаванні таксама закранулі яго жонку і старэйшага сына, паведамляе Бі-бі-сі.

Густава Петра. Фота: Florence Lo — Pool/Getty Images

«Прэзідэнт Петра дапусціў росквіт наркакартэляў і адмовіўся спыніць іх дзейнасць», — заявіў міністр фінансаў ЗША Скот Бесент.

Акрамя сям'і прэзідэнта, амерыканскі Мінфін таксама ўвёў санкцыі ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Калумбіі Арманда Бенедэці.

Людзі, супраць якіх уведзены санкцыі, страцяць доступ да амерыканскай маёмасці ці актываў, якія ім належаць.

У мінулым Калумбія лічылася саюзнікам ЗША ў барацьбе супраць наркотыкаў: яе ўлады штогод атрымлівалі ад Вашынгтона сотні мільёнаў даляраў для ўмацавання ўзброеных сіл. Аднак адносіны Петра з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сталі вельмі напружанымі.

Бесент заявіў, што пасля прыходу да ўлады Петра, сацыяліста і былога кіраўніка адной з левых партызанскіх груповак, вытворчасць какаіну ў Калумбіі «падскочыла да самых высокіх паказчыкаў за некалькі дзесяцігоддзяў, запоўніўшы Злучаныя Штаты і атручваючы амерыканцаў».

Мінфін ЗША лічыць Калумбію самым буйным экспарцёрам какаіну ў свеце, паводле яго даных, краіна ўяўляе «значную пагрозу» для ЗША з пункту гледжання наркотыкаў.

Петра адхіляе абвінавачванні Вашынгтона і сцвярджае, што змагаўся з кантрабандай наркотыкаў «на працягу дзесяцігоддзяў», а таксама дапамагаў ЗША змагацца з ужываннем какаіну.

«Гэта поўны парадокс, але ні кроку назад і ніякага стаяння на каленях», — напісаў Петра ў сваім акаўнце ў сетцы Х.

Санкцыі сталі працягам абвастрыўся канфлікт паміж Петра і Трампам. Раней калумбійскі прэзідэнт абвінаваціў амерыканскага лідара ў «пазасудовых пакараннях смерцю» і парушэнні міжнароднага права ў сувязі з ударамі па суднах, падазроных у перавозцы наркотыкаў. Трамп назваў Калумбію «наркапрытонам».

За апошнія два месяцы было знішчана 10 суднаў, падазроных амерыканскімі ўладамі ў наркагандлі, а колькасць загінулых склала 43 чалавекі.

У верасні Петра ў інтэрв'ю Бі-бі-сі назваў ўдары па суднах «актам тыраніі» і абвінаваціў ЗША ў забойстве калумбійскага грамадзяніна і парушэнні суверэнітэту краіны.

Практыка ўвядзення санкцый супраць лідараў дзяржаў не занадта распаўсюджана, але такія выпадкі сустракаюцца.

Каментары2

  • але ж
    25.10.2025
    ніхтотне стварыў для ўздыму наркакартэляў больш, чым спецслужбы ЗША ....
  • Вядома
    25.10.2025
    Петра - былы камуніст-тэрарыст, які дапамагаў М-19 скрадаць людзей і ў маладосці называў сябе камрад Аўрэліана (фанаты Маркеса ведаюць)

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць