Грамадства11

ФПБ раскрытыкавала ўрад і падтрымала палітыку Лукашэнкі

«Урад Беларусі неапраўдана замарозіў заробкі работнікаў бюджэтнай сферы, асабліва педагогаў і медыцынскіх работнікаў», — аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі ўдзельнікаў мітынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), які прайшоў 1 мая ў Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі.
У мітынгу, па розных ацэнках, узяло ўдзел ад 15 да 30 тыс. чалавек.

Рэзалюцыю абвясціў старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання ФПБ Мікалай Беланоўскі. У дакуменце падкрэсліваецца, што меры па стрымліванні росту заробкаў бюджэтнікаў «вядуць да разарэння гэтых людзей і іх сем’яў». Урад Беларусі «дрэнна выконвае» ўказанні прэзідэнта, лічаць удзельнікі мітынгу. Ён павінен праводзіць «больш дзейсную і актыўную» працу па паскарэнню тэмпаў развіцця эканомікі, пераадоленні негатыўных наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, стварэнні новых працоўных месцаў, павышэнні даходаў насельніцтва і дабрабыту грамадзян краіны. Удзельнікі мітынгу таксама запатрабавалі, каб урад, вырашаючы пытанні продажу прадпрыемстваў прыватным інвестарам, заканадаўча замацаваў у дамовах нормы аб захаванні працоўных калектываў і прафсаюзнай арганізацыі.

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што ўсе сацыяльныя партнёры ў гэты складаны перыяд павінны праяўляць сацыяльную адказнасць, забяспечыць выкананне ў поўным аб’ёме прынятых у пагадненнях і калектыўных дамовах абавязацельстваў па павышэнні ўзроўню жыцця і сацыяльнай абароне работнікаў.

Мітынгоўцы падтрымалі праводзімы Аляксандрам Лукашэнкам курс «на пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая забяспечвае роўныя і шырокія магчымасці ўсім грамадзянам нашай краіны, захаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі».
Прадстаўнікі ФПБ адзначылі, што Беларусі «удалося супрацьстаяць і пераадолець негатыўныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу». Яны заявілі аб важнай ролі ФПБ ва удасканаленні дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, захаванні дзеючых і стварэнні новых працоўных месцаў, павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Удзельнікі мітынгу заклікалі ўсіх жыхароў краіны разам з ФПБ «змагацца супраць бюракратыі за эканамічна моцную і квітнеючую Беларусь».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну36

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

У Полацку на месцы княжацкага храма XII стагоддзя ўсё ж паставілі капліцу 2

Марыце пра першы складны айфон? Паглядзіце, што выявіла карыстанне ім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну36

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць