Грамадства

У вёсцы пад Гомелем два тыдні блукае самы сапраўдны дзікабраз

Дзікабраз — не вожык, і сустрэць такую жывёлу ў беларускай вёсцы практычна немагчыма.

У вёсцы Зябраўка Гомельскага раёна з’явіўся экзатычны звер — па населеным пункце ўжо два тыдні блукае дзікабраз, піша Fishing.by.

Пра дадзены факт паведаміў мясцовы жыхар Дзмітрый Астапенка, які сутыкнуўся з дзікабразам на двары ўласнага дома і шчыра здзівіўся такой нечаканай сустрэчы. Што цалкам натуральна: дзікабраз — не вожык, і сустрэць такую жывёлу ў беларускай вёсцы практычна немагчыма.

«Значна быў збянтэжаны такой сустрэчай, яшчэ і на мяне кідацца стаў. Цяпер дзесьці ў кустах сядзіць, не хачу пужаць пакуль, але не маленькі ж, знайсці можна. Прыходзіць па начах», — распавёў вясковец.

Па словах Дзмітрыя, у яго была здагадка, што гэта адзін з двух дзікабразаў, што ўцяклі летам з тэрыторыі аграсядзібы «Конны востраў» у вёсцы Гранаўка, пра што паведамлялі мясцовыя СМІ. Уладальнікам аграсядзібы патэлефанавалі, але тыя адмовіліся забіраць жывёлу, сказаўшы: «Не трэба нам».

Ад вёскі Зябраўка да Гранаўкі больш за 40 км, і на дадзены момант невядома, ці гэта той самы звер.

Цяпер жыхары вёскі занепакоеныя далейшым лёсам незвычайнага госця. Людзі гатовы дапамагчы з яго адловам і спадзяюцца, што дзікабраза да наступлення халадоў удасца прыстроіць у бяспечнае для яго месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць