Свет55

Экс-прэзідэнту Літвы Валдасу Адамкусу споўнілася 99 гадоў

Былы прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус святкуе сёння свой 99‑ы дзень нараджэння.

23 жніўня 2020 года 94‑гадовы Валдас Адамкус узяў удзел у Ланцугу салідарнасці з Беларуссю, што расцягнуўся ад Кафедральнай плошчы ў Вільні да беларускай мяжы ў Медніках. Фота: Arturas Morozovas, Getty Images

Ён нарадзіўся 3 лістапада 1926 года ў Коўне.

Імя пры нараджэнні Вальдэмарас Адамкявічус, яго бацька — Ігнас Адамкявічус быў тым, хто першым вывесіў літоўскі сцяг у 1918 годзе на вежы Гедыміна ў Вільні. Ігнас Адамкявічус быў начальнікам генеральнага штаба Арміі Літвы.

Падчас Другой сусветнай Вальдэмарас Адамкявічус вучыўся ў гімназіі «Аўшра» ў Коўне, быў у Саюзе змагароў за свабоду Літвы, разам з аднакласнікамі выпускаў нелегальную газету («Jaunime, budėk!») (Моладзь, будзь пільнай!), распаўсюджваў выданні Галоўнага камітэта вызвалення Літвы.

У 2021 годзе беларуская афіцыйная прапаганда спрабавала закінуць, што Адамкявічус-малодшы быў даручэнцам Антанаса Імпулявічуса, які камандаваў батальёнам дапаможнай паліцыі, што падпарадкоўваўся СС, што падчас вайны праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі, але гэта было хлуснёй. Генпракуратура Шведа нават спрабавала выклікаць яго на допыт.

У ліпені 1944 года Валдас Адамкус разам з бацькамі выехаў у Германію. У тым жа годзе вярнуўся ў Літву і са жніўня па кастрычнік служыў у 2‑м палку сфармаваных у Цяльшаі «Сілах абароны Айчыны», быў прызначаны перакладчыкам у штаб батальёна. У кастрычніку 1944 года выехаў у Германію, у 1949 года прыехаў у ЗША.

У 1960 годзе скончыў Тэхналагічны інстытут Ілінойса па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Потым працаваў у Федэральным агенцтве аховы навакольнага асяроддзя.

Быў актывістам літоўскай дыяспары, арганізатарам першых Сусветных гульняў літоўцаў. З 1972 года неаднаразова наведваў Літву. 

У 1990‑х вярнуўся ў Літву, у 1998 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах.

На выбарах у 2003 годзе, на якіх ён збіраўся пераабрацца на пасаду, у другім туры нечакана саступіў ліберал-дэмакрату Раландасу Паксасу. Але ўжо ў 2004 годзе Паксасу быў абвешчаны імпічмент, і на пазачарговых выбарах Адамкус зноў перамог. Пасаду прэзідэнта Літвы Адамкус займаў да 2009 года.

З Альмай Нутайтайце-Адамкене яны пражылі ў шлюбе 72 гады. Wikimedia Commons

Каментары5

  • Шмыг
    03.11.2025
    Дважды бежать в Нацистскую Германию это конечно мощно.
  • Максим Дизайнер
    03.11.2025
    Какие литовцы красавцы, не то, что наши пролетарские гоблины.
  • Ботам
    03.11.2025
    Шмыг, Не рускалукашыскім камунякам гаварыць пра нямецкіх нацыстаў, з якімі яны сумесна пачалі Другую Сусветную вайну.

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі3

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі прызначыць спецпасланніка ЕС для кантактаў з Крамлём2

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

Трамп заявіў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі3

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць