Здарэнні33

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска

Увечары 7 траўня на скрыжаванні вуліцы Леніна з праездам да Кастрычніцкай у Мінску адбылася аварыя. У ёй удзельнічалі Audi і Volkswagen.

«43‑гадовы кіроўца Audi, рухаючыся па вуліцы Леніна, праехаў на чырвонае праз перакрыжаванне з мясцовым праездам, які злучае вуліцы Леніна і Кастрычніцкую. У выніку ён сутыкнуўся з Volkswagen 51‑гадовага мужчыны, які пачаў рух на зялёнае. Ад удару Volkswagen выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, а Audi апынуўся на сустрэчнай», — распавялі ў ДАІ Мінска.

«Кіроўцу Volkswagen і пасажыра Audi даставілі ў бальніцу для абследавання», — паведамілі інспектары.

Следствам было ўстаноўлена, што кіроўца Audi знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і ехаў з хуткасцю 130 км/г пры дазволенай 60 км/г.

У выніку ДТЗ ад атрыманых траўмаў у бальніцы памёр прыяцель абвінавачанага, які ехаў з ім і не быў прышпілены. Вадзіцель таксі атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія належаць да катэгорыі цяжкіх паводле прыкметы небяспекі для жыцця, гаворыцца ў матэрыялах справы.

— Пасля аварыі абвінавачаны не аказаў дапамогі пацярпелым, а кінуў аўтамабіль і збег з месца здарэння. На наступны дзень вінаваты ў аварыі сам звярнуўся ў органы ўнутраных спраў, — паведамляе Генеральная пракуратура.

43‑гадоваму мінчуку інкрымінаваныя парушэнне правілаў дарожнага руху, якое па неасцярожнасці мела вынікам смерць, і прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, а таксама свядомае пакіданне пацярпелага ў небяспечным для жыцця і здароўя стане. Справа накіравана ў суд. У дачыненні абвінавачанага ўжыта мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

З Onliner звязалася дзяўчына, якая назвалася жонкай кіроўцы Audi. Яна сцвярджае: яе муж не мог быць п’яны, бо дзяўчына была з ім побач і да аварыі, і пасля яе.

— Да ДТЗ мы разам з мужам знаходзіліся ў раддоме, разам жылі ў палаце. У нейкі момант ён выйшаў пагаварыць з сябрам, той папрасіў падвезці яго — так і трапілі ў аварыю.

Пасля ДТЗ муж у стане шоку пабег да мяне ў раддом. Я разумею яго стан: спачатку ён прысутнічаў на родах, першым узяў дзіця на рукі… Потым бах — і такое. Не ведаю, што б я рабіла ў гэтай сітуацыі і куды пабегла б. Тое, што муж быў цвярозы, — гэта я з упэўненасцю магу сказаць.

Больш за тое, у РУУС ён прыйшоў не праз суткі, а праз пару гадзін. Так, ён вінаваты, на жоўтае святло «даў у педаль», каб праскочыць скрыжаванне, а там таксіст. Але «п’янага руля» там не было.

Як стала вядома, кіроўцу Volkswagen устанавілі II групу інваліднасці. Што вырашыў суд?

— На падставе ч. 4 арт. 317 і ч. 3 арт. 159 Крымінальнага кодэксу суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам 400 базавых велічынь (16,8 тыс. рублёў) і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін 8 гадоў, — расказала падрабязнасці наконт справы служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Каментары3

  • Нефанатка
    05.11.2025
    Беги от него, девочка. Понимаю, что хочется выгородить муженька - но ты сама посмотри, как нелепо выглядит твоя версия. Ушёл из роддома, чтоб отвезти друга куда-то? Wtf? В минске запретили такси, что прям необходимо выдергивать приятеля из роддома? Как вообще какой-то взрослый чел может быть важнее новорождённого ребёнка и жены, которой нужна помощь и поддержка?!
  • Жэўжык-пястун
    05.11.2025
    Обождите, как следствие установило, что чел был пьяный?? Он пришёл на след день, думаю уже алкоголь выветрился бы и было 0 промилле, как установили, что он был пьян?! Или следак решил палку себе побольше срубить?
  • Мянты ва усем винаваты!
    05.11.2025
    Жэўжык-пястун, И клятая гэбня!

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання4

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі4

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання4

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць