Падчас пошукаў хлопчыка ў Мінскай вобласці знік сабака-выратавальнік
Трэці дзень запар у Мінскай вобласці шукаюць 14‑гадовага падлетка Максіма Зяньковіча з Мінска. У суботу ён знаходзіўся ў вёсцы Карбоўскае (Бярэзінскі раён, Мінская вобласць), каля 10:00 з'ехаў на веласіпедзе ў невядомым напрамку і не вярнуўся. У пошуках прымаюць удзел экстранныя службы і валанцёры — усяго больш за 550 чалавек, сярод іх кінолагі са сваімі сабакамі-выратавальнікамі. Але адзін — па мянушцы Берта — знік падчас пошукаў, піша Onliner.

Вядома, што сабака пайшоў на пах чалавека і не вярнуўся.
Афарбоўка чорна-белая, па характары сабака вельмі добры. Уладальнік мяркуе, што, магчыма, Берта зачапілася за амуніцыю і не можа перасоўвацца. Ці ж, верагодна, яе забраў чалавек, вырашыўшы, што жывёла згубілася.
«У той вобласці, меркавана, бачылі чалавека ў цёмным або камуфляжным касцюме. Таксама сабака мог проста суправаджаць чалавека, таму што ён навучаны не кідаць знойдзенага, калі ён перасоўваецца. Звычайна мы адсочваем сабаку па навігацыі, але менавіта сёння выехалі экстранна, не з дому, і з сабой навігацыі з ашыйнікам не было», — гаворыцца ў аб'яве аб знікненні.
Калі вы бачылі Берту ці ведаеце, дзе яна можа знаходзіцца, паведаміце па нумары атрада «Анёл» 7733.
Па даных на вечар нядзелі дзіця дагэтуль не знойдзена. Як паведамілі ў сваіх сацсетках прадстаўнікі атрада» Анёл», у пошуках задзейнічаны больш за 550 чалавек: гэта супрацоўнікі ўсіх ведамстваў, валанцёры з розных рэгіёнаў, кіналагічныя разлікі. Уведзены «чырвоны шчыт», патрэбна дапамога добраахвотнікаў.
UPD. Берта знайшлася, пра гэта паведамілі кінолагі ўранку 10 лістапада.
-
Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў
-
Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд
-
Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў
Каментары