Культура

На беларускую пераклалі дзённікі пра нацысцкую Германію Віктара Клемперэра

Выдавецтва «Вільма» выдала пераклад на беларускую мову кнігі нямецкага прафесара Віктара Клемперэра «LTI — нататкі філолага» — дзённікаў, якія аўтар вёў падчас панавання нацызму, піша Bellit.info

Кніга неўзабаве з’явіцца ў продажы на Kniger.by.

Віктар Клемперэр — нямецкі прафесар раманскай філалогіі, выкладчык, даследчык французскай літаратуры 18 ст., журналіст. У 1930‑я гады нацысты пазбавілі яго магчымасці чытаць лекцыі, друкавацца, наведваць бібліятэкі. У такіх умовах ён працягваў працаваць, а таксама пачаў весці дзённік.

Ад высылкі ў канцлагер Віктара Клемперэра ўратавала «арыйскае паходжанне» жонкі, піяністкі і мастачкі Евы Шлемер. У 1940 годзе сям’ю прымусілі перасяліцца ў дом-гета, так званы габрэйскі дом. У канцы вайны, калі прывілеі дла «змяшаных шлюбаў» перасталі дзейнічаць, пад пагрозай адпраўкі ў канцлагер сям’я збегла ад пераследу і хавалася ў вёсцы.

Як піша сам Віктар Клемперэр, ягоныя нататкі пра мову Трэцяга райха ратавалі ягоны маральны дух падчас ўсяго перыяду панавання нацызму. Назбіраныя ў дзённіках назіранні і развагі сталі падмуркам для выдання кнігі «LTI — нататкі філолага» ў 1947 годзе.

Пасля вайны Віктар Клемперэр працаваў у ГДР. Пражыў да 1960 году.

У 1995 годзе ў Мюнхенскім універсітэце Віктару Клемперэру пасмяротна ўручылі літаратурную прэмію імя антыфашыстаў Ганса і Сафі Шоль за дзённікі, якія з’яўляюцца важным дакументам пакутаў габрэйскага народа пры нацыскім рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ14

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць