Меркаванні11

Што за парода — зялёныя парасяты?

Вось і прайшлі выбары ў мясцовыя саветы. Многа вучоных людзей выставіла кандыдатуры. Дык у нас таксама двое абіраліся.

Адзін — загадчык свінакомлексу. У нас аграгарадок, дык пабудавалі велізарны свінакоплекс на тысячы парасят. А загадчыка з вобласці прыслалі, свайго такога разумнага не знайшлі. Дужа сціплы чалавек. Як прыехаў, далі яму новы домік, яны ў нас пустуюць, дык ён адмовіўся. Гэта для маладых спецыялістаў, кажа, я займаць не буду. Лепш новы пабудую.

І паставіў такі гмах — вока радуецца. І не скнара: да яго за парсюкамі і з раёна, і з вобласці прыязджаюць. Толькі і гойсаюць туды‑сюды дарагія іншамаркі. І днём, і ноччу адгрузіць, нават трохі танней аддасць, і не трэба ў кантору бегчы, каб аплаціць: грошы на месцы возьме. А неяк выпіўшы быў, дык казаў нам, што ў Мінску (а ў яго там дзеці вучацца) ужо нашы парасяты не каціруюцца, толькі зялёнымі і бяруць. А мы ўсё гадалі, што гэта за такая парода новая — зялёныя парасяты?

А другі быў кандыдат — настаўнік. І дзеці яго любяць, і дарослыя паважаюць. Толькі дзіўны ён нейкі. Кажа: «Хачу, каб людзьмі звацца!» Пра што ён? Нас і без яго куды пазавуць, туды мы і ідзём.

Казаў, будзе спрыяць павышэнню пенсій. А куды нам болей? У старых пенсіі большыя, чым даярчын заробак на ферме. У многіх вунь дзеці ў горадзе работу пакідалі ды на матчыны пенсіі і жывуць. Ледзь магазіншчыца паспявае гарэлку завозіць.

Мы, канечне, настаўніку былі ўдзячныя за яго чулыя словы, толькі чужы ён нам, і старшыня так кажа. Галасавалі мы за загадчыка свінакомплексу. Ён набраўся: у яго і дом, і машына, і кватэра ў Мінску. Куды яму яшчэ? А настаўнік, як стане дэпутатам, дык пакуль абжывецца, зусім наш калгас збяднее. Кожны чалавек прагны. А як сам пасаромееца браць, старэйшыя прыяцелі навучаць. Загадзя мы яго ўратавалі сваім недаверам. На аднаго хабарніка ў краіне будзе менш.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць