Грамадства4343

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы

Арганізатары Сходу неабыякавых — мерапрыемства праціўнікаў Офіса Ціханоўскай — змаглі часткова правесці яго ў літоўскім Сейме, каб паспрабаваць надаць вагі сваёй ініцыятыве. Лідары трох рухаў, якія былі аўтсайдарамі на выбарах у Каардынацыйную раду, прынялі чарговую дэкларацыю, а пасля прапанавалі сваім прыхільнікам абмеркаваць ужо прынятае.

Віталь Савюк (Краіна для жыцця), Пятрас Аўштравічус (дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы), Яўген Вільскі (Народная Грамада). Фота: Белсат

Атрымалася незвычайна — многія ахвотныя паўдзельнічаць у сходзе атрымалі запрашэнні на 14:00 у адзін з віленскіх бізнэс-цэнтраў, а насамрэч само мерапрыемства пачалося ад раніцы ў вузкім коле ў літоўскім Сейме.

Там арганізатары сустракаліся з дэпутатам Еўрапарламента Пятрасам Аўштравічусам. Ён калісьці быў сярод стваральнікаў Ліберальнага руху Літвы, але мае сантымент да Міколы Статкевіча, таму маральна падтрымлівае сяброў ягонай сацыял-дэмакратычнай «Народнай Грамады».

На гэтай сустрэчы і была прэзентаваная Беларуская нацыянальная кааліцыя.

Чытайце:Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ

Як аказалася, ініцыятыву запускаюць тыя самыя рухі, што калісьці дамаўляліся сябраваць пад брэндам Мемарандум — «Народная Грамада», «Краіна для жыцця» і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (тая, што ўзначальвае Георгій Дзмітрук). Усе яны спрабавалі праявіць сябе на выбарах у Каардынацыйную раду ў мінулым годзе. Праўда, сабралі галасы ўсяго 165 (2,46%) удзельнікаў выбараў і занялі перадапошняе і апошняе месца.

Сход неабыякавых. Фота Радыё Свабода

На Сход неабыякавых — яго другую частку — прыйшло каля 40 чалавек. Яшчэ некалькі дзясяткаў назіралі за шоу анлайн. Трансляцыя ішла адразу на некалькіх каналах, але колькасць гледачоў была мізерная — як і ва ўсіх падобных афіцыйных канферэнцыях, што за Ціханоўскую, што супраць. У ютуб-канале Вольгі Карач трансляцыю доўгі час глядзеў роўна адзін чалавек.

Дарэчы, Вольга Карач — прызнаная літоўцамі пагрозай нацыянальнай бяспекі для краіны — адзначыла сход сваёй увагай і нават узяла слова.

Таксама сярод выступоўцаў на працягу дня былі ваяры Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч і Віталь «Вітушка» Трыгубаў, актывісты дыяспары Антон Малкін і Міхаіл Кучараў, сябра «Народнай Грамады» Хелен Мінская (аказваецца, яе сапраўднае імя Алена Філатава), былы маладафронтавец Андрусь Цянюта.

Каментары43

  • Да свідан'я, дарагая
    22.11.2025
    А ці ёсць інфармацыя, ці паспелі ў Офісе змяніць майткі?
  • Гарамбуш
    22.11.2025
    Попытка людей которые уже давно в политике, но в 2020 году потерявшие влияние, пытаются сегодня воскреснуть. Путём придания значимости за счёт имён Статкевича, Северинца и выступления типа в сейме. При этом они отрицают, что они оппоненты Тихановской, но их члены в соцсетях поливают офисы помоями столько, сколько не лила режимная пропаганда. Они говорят, что они открыты для всех в отличии от офиса, но пообщавшись с их сторонниками на тебя тоже выливают грязи огого. В чатах даже участник форума Михаил Кучеров заявлял, что нужно всё начать с нуля. И эти люди ещё в резолюции у себя пишут, что демократические силы Беларуси, должны действовать в единстве, сохраняя принципы мирной и моральной борьбы - смешно.
  • Сборище маргиналов
    22.11.2025
    детский сад

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу20

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць