Грамадства99

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сувязі з крымінальнай справай «Софтклуба» быў затрыманы Арцём Мароз, былы выканаўчы дырэктар Банка развіцця, а на момант затрымання — дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Мароз быў блізкі да Аляксандра Ягорава, першага намесніка старшыні Нацбанка, які яшчэ нядаўна адказваў за эканоміку ў адміністрацыі Лукашэнкі. Больш за тое, жонка Аляксандра Ягорава — Настасся Ягорава — з 2020 года працуе ў «Софтклубе».

Арцём Мароз, былы выканаўчы дырэктар Банка развіцця і дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Фота: скрыншот «Беларусь 1»

Арцём Мароз — беларускі функцыянер і банкір, чыя экспертыза ляжыць не ў саміх фінансах, а ў інфарматызацыі фінансавых паслуг. 

Мароз пачынаў кар'еру інжынерам-праграмістам у банку «Пошук» (2002—2004), а ўжо праз два гады стаў ІТ-дырэктарам у Беларускім народным банку.

Адтуль Мароз перайшоў на работу ў кампанію «Софтклуб» (2010-2016), а потым — у звязаны з «Софтклубам» сэрвіс АРІП (2016-2020). 

З 2020 па 2025 год Мароз працаваў у Банку развіцця, спачатку начальнікам упраўлення інфармацыйных тэхналогій, потым — выканаўчым дырэктарам. У гэты ж час старшынёй Банка развіцця і прамым начальнікам Мароза быў яшчэ адзін вундэркінд — Аляксандр Ягораў, якога з Банка развіцця забралі ў адміністрацыю Лукашэнкі, а адтуль — у намеснікі Рамана Галоўчанкі ў Нацбанку. 

У банкаўскай супольнасці прынята лічыць, што Мароз і Ягораў знаходзяцца ў сяброўскіх адносінах, а таксама што Ягораў — першы намеснік старшыні Нацбанка — рэальны шэры кардынал банкаўскай сістэмы. Ён «хлопец, які ўмее лічыць» пры Галоўчанку, у якога няма банкаўскага вопыту.

Аляксандр Ягораў, першы намеснік старшыні Нацбанка. У мінулым — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі і старшыня праўлення Банка развіцця. Фота: БелТА 

Арцёму Марозу пасля Банка развіцця таксама далі пасаду, адпаведную кампетэнцыям, — у кастрычніку 2025‑га ён стаў дырэктарам НЦЭП (Нацыянальны цэнтр электронных паслуг). 

Але выглядае, што Мароз не адпрацаваў на новай пасадзе і месяца, як быў затрыманы ў сувязі са справай «Софтклуба» — маштабнай карупцыйнай справай, па якой праходзіць менеджмент прынамсі — ужо можна так казаць — паловы беларускіх банкаў. 

Прозвішча Марозава ўжо знікла з сайта НЦЭП, цяпер у раздзеле пра кіраўніцтва называюцца толькі два намеснікі дырэктара. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» звязваюць затрыманне Мароза з ягонай дзейнасцю ў Банку развіцця.

Як адметны факт можна таксама адзначыць, што жонка Аляксандра Ягорава — Настасся Ягорава — з 2020 года працуе ў «Софтклубе». Яна перайшла туды з пазіцыі вядучага эканаміста ў «Белгазпрамбанку». З лета 2024 года Настасся, калі верыць інфармацыі ў яе Linkedin, — галоўны бізнэс-аналітык «Софтклуба» па супрацьдзеянні адмыванню сродкаў і фінансаванню тэрарызму.

Ці фігуруе яна ў справе «Софтклуба», нам пакуль невядома. 

Нагадаем, сэнс справы «Софтклуба» ў тым, што быццам бы існавала карупцыйная змова паміж кампаніяй-пастаўшчыком ІТ-рашэнняў і менеджарамі шэрагу банкаў. Яны нібыта атрымлівалі адкаты за лаяльнасць да канкрэтнага пастаўшчыка, але ў працэсе яшчэ і крэатыўна недаплачвалі падаткі, што і стала першаснай прычынай увагі органаў.

Чытайце таксама: Стала вядома сутнасць справы Софтклуба 

Затрыманні пачаліся 23 кастрычніка 2025 года з арышту генеральнага дырэктара і стваральніка кампаніі «Софтклуб» Уладзіміра Сіроткі.

Чытайце: Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Праз тры дні, 26 кастрычніка, сілавікі прыйшлі да старшыні праўлення Цэптар Банка Аляксандра Ігнатава. Пазней стала вядома аб праблемах у старшыні банка ВТБ Уладзіміра Ліхадзіеўскага, а таксама аб затрыманнях менеджараў сярэдняга звяна ў Прыёрбанку. Быў затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы.

Кіраўніцтва «Софтклуба» абвінавачваюць, як вядома «Нашай Ніве», ва ўхіленні ад падаткаў і дачы хабару. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэтую справу яшчэ не было. 

Каментары9

  • Макиавелли
    24.11.2025
    Главное чтобы этих распильщиков в политвязни не записали
  • 777
    24.11.2025
    Макиавелли, ---усе магчыма, купяць франаку часы...и будуць палитвязни
  • 3% у міня
    24.11.2025
    Чэй эта ачэрэдной внебрачный сын.

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць