Грамадства4343

Беларусу, які намаляваў зігуючага Маска ў цэнтры Варшавы, далі два гады ўмоўна

Калі мастака яшчэ раз зловяць за стварэннем муралаў — умоўны тэрмін могуць замяніць на рэальны.

Фота: Most

Два гады ўмоўнага пазбаўлення волi і штраф 160 злотых (44 даляры). Такое пакаранне прызначылі беларусу за малюнак зігуючага Ілана Маска ў Варшаве, паведамляе «Еўрарадыё».

Калі мастака яшчэ раз зловяць за стварэннем муралаў — умоўны тэрмін могуць замяніць на рэальны.

Учора на пасяджэнне Максім прыйшоў з адвакатам, перакладчыкам і знаёмымі: мужчынам і жанчынай. Мастак заўважна хваляваўся, але пры гэтым быў адзеты экстравагантна: у цішотку з уласным малюнкам зігуючага Маска, з надпісам наверсе Fuck Mask, а на твар нанёс словы Free Art. Мастак праз адваката заявіў, што яго нельга фатаграфаваць праз меры бяспекі.

Са словаў суддзі, якая зачытала сутнасць справы, на Максіма падалі ў суд уладальнікі будынку па вуліцы Эміліі Плятэр 47, абвінаваціўшы яго ў вандалізме і шкодзе маёмасці памерам 1944 злотых (530 даляраў). Мастак сябе вінаватым не прызнаў, пазоўшчыкі на пасяджэнне не прыйшлі.

Тлумачачы суддзі абставіны здарэння, свой учынак Максім прасіў трактаваць як праяву мастацтва.

«Я маю права на выказванне ўласнага меркавання з дапамогай мастацтва. І ў дадзеным выпадку гэта было вулічнае мастацтва».

Таксама беларус папрасіў звярнуць увагу на кантэкст падзей.

«Гэта быў студзень, і ў прэсе было шмат навінаў пра пэўныя змены ў настроях. У той момант Ілан Маск стаў вельмі папулярным у інтэрнэце як мем. Ён паказваў гэты жэст як прадстаўнік ураду прэзідэнта Дональда Трампа. Далей з’явілася інфармацыя, што Ілан Маск набывае люксавыя апартаменты ў Варшаве, насупраць вуліцы Плятэр. У тым хмарачосе, дзе знаходзіцца ГЦ «Злотэ Тарасы».

<…> Я не прымаю гвалт, баюся вайны і з’яўляюся даволі ўражлівым чалавекам, асабліва датычна вельмі багатых людзей і ўплывовых палітыкаў, жэсты якіх можна адназначна трактаваць. Мяне гэта ўражвае і я гэтага баюся».

Мастак зазначыў, што сваім жэстам Маск выказаў падтрымку фашыстам. 

«Я спецыяльна не абіраў сцяну для малявання працы, але яна была ў добрым месце, каб праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю».

Каментары43

  • Очередной
    28.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • janka
    28.11.2025
    неталенавіты Максім злаваў палякаў y Варшаве каб палепшыць адносіны да бeларусаў.
  • Хведар
    28.11.2025
    Неяк зашмат далi, але з вандалiзмам трэба змагацца. Дарэчы кажучы мастак - расейскамоўны, замест таго каб змагацца з Маскам зрабіў бы лепш нешта беларускае.

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію5

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію5

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць