У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава «Сродкі пакарання Сярэднявечча».
У Нацыянальным гістарычным музеі (К. Маркса, 12) адкрылася выстава «Сродкі пакарання Сярэднявечча».
«Дачка дворніка» (альбо «Бусел») сціскала рукі, шыю, рукі, ногі жалезнымі пласцінамі. Праз некалькі хвілін у ахвяры пачынаўся спазм цягліцаў каля жываты, затым спазм ахопліваў усё цела.
«Крэсла для допыту» было ўсё ў шыпах. Чалавек, які на ім сядзеў, не мог паварушыцца. У супрацьлеглым выпадку шыпы ўпіваліся ў цела.
Пры дапамозе «Малітоўнага крыжа» чалавека фіксавалі ў нязручнай крыжападобнай позе. Гэта дапамагала цалкам падпарадкаваць ахвяру волі катаў.
«Скрыпка пляткарак». Гэты сродак пакарання не прыводзіў да фізічнага калецтва. Але знаходжанне локцяў сагнутымі працяглы час прыносіла вялікі боль.
Каментары