Спорт11

Ганчарэнка можа ўзначаліць азербайджанскі «Нефтчы»

Азербайджанскі «Нефтчы» разглядае кандыдатуру Віктара Ганчарэнкі на пасаду галоўнага трэнера, піша football.by.

Фота: football.by

Раней галоўным кандыдатам быў украінец і былы трэнер салігорскага «Шахцёра» Юрый Вернідуб, аднак перамовы з ім застапарыліся. На дадзены момант абавязкі галоўнага трэнера пасля звальнення Саміра Абасава 24 лістапада выконвае Санан Гурбанаў.

Пасля 13 тураў «нафтавікі» займаюць 7‑е месца ў чэмпіянаце Азербайджана (з 12) з 16 баламі, а адставанне ад лідыруючага «Карабаха» складае ўжо 13 ачкоў.

Ганчарэнка застаецца без працы з 12 чэрвеня гэтага года, калі пакінуў «Пары НН».

Самым паспяховым этапам Віктара Ганчарэнкі быў барысаўскі БАТЭ, які пры ім шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, ён упершыню вывеў клуб у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Потым працаваў у Расіі з «Кубанню», ЦСКА, «Краснадарам», «Уфой», «Уралам», «Пары НН». З ЦСКА станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату суседняй краіны, але апошнія гады трэнерская кар'ера не задалася.

Спачатку ён не здолеў захаваць «Урал» у прэм'ер-лізе, а потым яго пазвалі ў «Пары НН», каб ён пакінуў клуб у вышэйшым дывізіёне, клуб фінішаваў 13-м, прайграў у стыкавых матчах «Сочы», і беларуса звольнілі. Але «Пары НН» застаўся ў прэм'ер-лізе, бо «Хімкі», што фінішавалі ў мінулым сезоне 12-я, не атрымалі ліцэнзію.

Ганчарэнка пасля сыходу з БАТЭ не працаваў па-за межамі Расіі, але апошнім часам казаў, што не выключае варыянт усходняга вектара, напрыклад Казахстан і Сярэднюю Азію.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    04.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў5

У Магілёве згарэў аўтасэрвіс: агонь знішчыў два аўтамабілі

Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю4

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок58

Аферысты развялі мінскага банкіра5

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць