Спорт11

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі па футболе, паведамляе «Прессбол».

Фота: football.by

Іспанец трэніраваў зборную Беларусі са жніўня 2023 года. Пад яго кіраўніцтвам нацыянальная дружына правяла 26 матчаў, у якіх атрымала 6 перамог, 10 разоў згуляла ўнічыю і пацярпела 10 паражэнняў.

У адборы да чэмпіянату Еўропы 2024 года Алос прыйшоў на сярэдзіне кваліфікацыі, пры ім каманда двойчы выйграла, згуляла тры нічыі, мела адну паразу і фінішавала чацвертай у групе следам за зборнымі Румыніі, Швейцарыі і Ізраіля і апярэдзіўшы Косава і Андору.

У адборы да чэмпіянату свету 2026 у каманды было чатыры паразы: ад Грэцыі (1:5), Даніі (0:6) і Шатландыі (0:2, 1:2), а потым дзве нічыі з Даніяй (2:2) і Грэцыяй (0:0) і апошняе месца ў групе. Перад пачаткам адбору перад зборнай ставілася нерэальная задача заняць у групе другое месца.

Адбор на наступны чэмпіянат Еўропы па футболе, які плануецца ў 2028 годзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, пройдзе ў 2027 годзе, але ўвосень 2026 года пройдуць матчы Лігі нацый.

Каментары1

  • Бот
    04.12.2025
    Спердаляй

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць