Усяго патроху66

Перадкалядная бітва гандлёвых цэнтраў: Dana Mall звяла «жывую» Снежную каралеву ў Galleria Minsk

Мінскія гандлёвыя цэнтры традыцыйна спаборнічаюць у маштабнасці навагодняга афармлення. Але сёлета канкурэнцыя выйшла за межы простага дэкору. Пакуль адзін гандлёвы цэнтр неасцярожна выгнаў жывы сімвал свайго свята, другі скарыстаўся момантам і атрымаў чарговую порцыю народнай любові.

«Жывая» Снежная каралева ў Galleria Minsk і на калядным кірмашы ў Dana Mall

Што адбылося ў Galleria Minsk?

У гэтым сезоне Galleria Minsk зрабіла стаўку на класіку і маштаб. Увесь атрыум заняла гіганцкая інсталяцыя: 23‑метровая Снежная каралева на ледзяным троне, маленькі Кай, які складае слова «Вечнасць», і адважная Герда, якая ляціць на алені яму на дапамогу. Вобразы былі натхнёныя класічным савецкім мультфільмам 1957 года, які лічыцца адной з найлепшых экранізацый твора Ханса Крысціяна Андэрсана.

@anastasia_kerus Не смогла не повторить образ снежной королевы, покорившей Минск #минск #галлерея #беларусь #снежнаякоролева #новыйгод ♬ оригинальный звук - нао^᪲᪲᪲

Блогерка Насцюшка (anastasia_kerus) вырашыла падтрымаць тэматыку і зрабіла касплэй на Снежную каралеву. У казачным вобразе, які вельмі дакладна паўтарае выгляд велізарнай скульптуры ў гандлёвым цэнтры, яна завітала ў «Галерэю», каб паздымацца на фоне крыніцы свайго натхнення для ўласнага тыктока.

Аднак ахове гандлёвага цэнтра ініцыятыва не спадабалася. Праз 30—40 хвілін супрацоўнікі падышлі да блогеркі і папрасілі яе пакінуць памяшканне.

«Нам сказалі: рабяты, выходзьце, вы збіраеце натоўп. Нельга збіраць натоўп, таму ўсе, хто хоча нейкае такое відэа — звяртаемся на інфалінію маркетынгавага агенцтва і там атрымліваем дазвол», — расказала ў сваім тыктоку Насцюшка.

Блогерка ў вобразе Снежнай каралевы ў Galleria Minsk. Скрыншот відэа з тыктока

Пазней дзяўчына выпусціла некалькі ўдакладненняў, падкрэсліўшы, што яе ніхто груба не выганяў і скандалу яна раздзімаць не хоча: 

«Нас настойліва папрасілі сысці праз скопішча людзей. Ніхто не абураецца і не негатывіць».

Блогерка патлумачыла, што спачатку ахоўнік дазволіў здымку, калі даведаўся, што яна некамерцыйная, але пазней падышоў другі супрацоўнік і запатрабаваў узгаднення з аддзелам маркетынгу, супрацоўнікаў якога ўжо не было на месцы.

Блогерка ў вобразе Снежнай каралевы ў Galleria Minsk. Скрыншот відэа з тыктока

Нягледзячы на прымірэнчы тон блогеркі, у каментарах людзі былі абураныя тым, што «Галерэя» адмовілася ад бясплатнай рэкламы і свята для дзяцей.

«Чаму вам не прапанавалі супрацоўніцтва? Гэта ж наадварот крута», — пішуць у каментарах.

«Галерэя выгнала жывую казку і абясцэніла сябе».

Ход канкурэнтаў

Гэтай сітуацыяй імгненна скарыстаўся прамы канкурэнт — гандлёвы цэнтр Dana Mall на Усходзе. Гэты гандлёвы цэнтр сёлета абраў зусім іншую стылістыку — беларускі калядны кірмаш з Зюзем, механічнымі лялькамі ў народных строях, бутафорскай нацыянальнай кухняй і батлейкай. Але знайшлося месца і для выгнанай Снежнай каралевы.

@anastasia_kerus Сегодня приехали посмотреть новогоднюю локацию в @danamallminsk Спасибо за теплый прием! #данамолл #минск #снежнаякоролева #беларусь #новыйгод ♬ Let It Snow! Let It Snow! Let It Snow! - Dean Martin

Сёння блогерка апублікавала відэа з каляднага кірмаша ў Dana Mall з подпісам: «Сёння прыехалі паглядзець навагоднюю лакацыю ў Dana Mall. Дзякуй за цёплы прыём!»

Афіцыйны акаўнт Dana Mall у ТыкТоку не прымусіў сябе чакаць, напісаўшы, што дзяўчыну былі радыя бачыць у гандлёвым цэнтры і шукалі аж з «чорнай пятніцы» — тым самым паставіўшы кропку ў гэтай маркетынгавай бітве.

Блогерка ў вобразе Снежнай каралевы ў Dana Mall. Скрыншот відэа з тыктока
Блогерка ў вобразе Снежнай каралевы ў Dana Mall. Скрыншот відэа з тыктока

Атрымалася іранічная сітуацыя: Снежная каралева, якая павінна была панаваць у ледзяным царстве «Галерэі», знайшла сабе месца на ўтульным беларускім кірмашы ў канкурэнтаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Кальян
    05.12.2025
    Вось, кали б Кай выкладвау слова з трох букв, гэта было б крэатыуненька
  • Рабят
    05.12.2025
    Пытаньні, хто такія "рабяты", пра каторых гаворыцца ў артыкуле?
  • Левзнер Александр Гиршевич
    06.12.2025
    ., ФСБ готовит смещение Лукашенко от власти, а кукла Снежной королевы - это намек. Кто смотрел мультик 1957 года, тот поймет.Уйди, уйди. Слышишь? Уйди!

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць