Эканоміка

Гадавая інфляцыя вярнулася на ўзровень 7 працэнтаў

У лістападзе гадавая інфляцыя ў Беларусі вырасла да 7%. Месяцам раней яна ўпершыню з красавіка спусцілася ніжэй за гэтую адзнаку, паведамляе Белстат.

У ліпені гадавая інфляцыя дасягнула пікавых у гэтым годзе 7,4%, але затым у жніўні знізілася да 7,2%, у верасні — да 7,1%, а ў кастрычніку — і ўвогуле да 6,9%, піша Office Life.

У лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам цэны выраслі на 0,4%, а да снежня 2024‑га — на 6,5%.

У лістападзе гадавая інфляцыя харчовых таварах дасягнула 9,9%. Месяцам раней гэты паказчык быў 9,8%. За лістапад цэны выраслі на 0,8%.

Інфляцыя нехарчовых тавараў павялічылася з 2,5 да 2,6%. За месяц цэны дадалі 0,02%.

Што да паслуг, тут паказчык гадавой інфляцыі таксама вырас — з 7,6 да 7,7%. За месяц — плюс 0,1%.

Паводле звестак Нацбанка, базавая гадавая інфляцыя далей зніжаецца. У верасні яна была 7,5%, у кастрычніку зменшылася да 7,1%, а за лістапад зафіксавалі 7%.

У той жа час сезонныя цэны на гародніну і садавіну паказалі значны рост. Так, у верасні было 7,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у кастрычніку — ужо 10,1%, а ў лістападзе — і ўвогуле 12,7%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць