Грамадства

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Наведвальнікі гандлёвага цэнтра «Замак» на праспекце Пераможцаў, 65, маглі заўважыць, што пэўны час частка чацвёртага паверха была агароджаная: унутры, незаўважна для ўсіх, адбываліся глабальныя пераўтварэнні. Пры гэтым нідзе не было інфармацыі, што менавіта з'явіцца на гэтай тэрыторыі.

І толькі ўчора інтрыга раскрылася: каля ранейшых устаноў з ежай адкрыўся прасторны фуд-корт рэстараннага тыпу. Onliner.by паглядзеў, што прапануюць наведвальнікам новай лакацыі.

У гандлёвых цэнтрах людзі не толькі робяць закупы, але і бавяць вольны час, сустракаюцца, ядуць. Менавіта таму молы новага фармату ствараюцца з вялікай колькасцю прывабных месцаў, адное з якіх — вялікі фуд-корт з дзясяткамі аператараў. Паколькі «Замак» адкрыўся даволі даўно — у 2012 годзе, — ён быў пазбаўлены такога дабра. Так, кавярні з ежай і пасадачнымі месцамі на чацвёртым паверсе былі заўсёды, але іх фармат да 2025 года ўжо не здаваўся такім свежым.

Затое цяпер новы фуд-корт поўнасцю адпавядае патрабаванням пастаянных наведвальнікаў гандлёвых цэнтраў.

Яго плошча — 1200 квадратных метраў. Тут размясцілі каля 400 пасадачных месцаў рознага фармату: і для вялікіх кампаній, і для тых, хто прыходзіць адзін.

Увагу прыцягваюць інсталяцыі ў выглядзе жыраф, што бавяцца ў цэнтры круглага стала і на ўваходзе.

Асноўным колерам у інтэр’еры выбраны фірмовы для «Замка» аранжавы колер.

Што немалаважна, тут вельмі светла. Адсюль адкрываецца панарамны від на праспект Пераможцаў, плошчу Дзяржаўнага сцяга, Палац Незалежнасці і зялёныя прасторы за гэтымі аб’ектамі.

Усяго тут будзе 7 устаноў: Umami, «Шы Су», Thai Express, «Хінкальня», La Pasteria, «Бліны» і кавярня. Цяпер працуюць толькі чатыры, але хутка з’явяцца і астатнія.

Час працы фуд-корта — з 10:00 да 22:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць