Грамадства11

Гібрыдныя атакі і кантрабанда: Літва ўзмацняе ўвагу да мяжы з Беларуссю

У сувязі з ранейшым наплывам метэазондаў з кантрабандай з Беларусі і затрыманымі літоўскімі грузавікамі, Камісія па нацыянальнай бяспецы ў сераду правядзе пасяджэнне для абмеркавання сітуацыі з бяспекай на мяжы, піша Delfi.lt.

«Будзе абмяркоўвацца сітуацыя з бяспекай на мяжы з Беларуссю — пагрозы, звязаныя з метэазондамі, сітуацыя з грузавікамі, якія засталіся ў Беларусі, і агульны кантэкст сітуацыі. Будзе праведзена ацэнка таго, што ўжо зроблена, якія дзеянні прымаюцца ў цяперашні час і якія дадатковыя меры могуць спатрэбіцца», — у аўторак пракаментаваў дарадца прэм’ера Ігнас Дабравольскас.

«Таксама будзе разгледжана сітуацыя напярэдадні свят, а таксама магчымыя меры на гэты перыяд», — дадаў ён.

Як паведамлялася раней, спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл, які сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у пятніцу-суботу, заявіў замежным СМІ, што А. Лукашэнка паабяцаў спыніць палёты шароў з кантрабандай у Літву, якія краіна расцэньвае як гібрыдную атаку.

Каментары1

  • Пнх
    17.12.2025
    Марадзеры

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць