Нерухомасць1616

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

У беларускай сталіцы ў спевака ёсць нерухомасць у мікрараёне «Лебядзіны». Менавіта там атабарылася яго сям'я. Сам жа Дзмітрый Калдун жыве то ў Мінску, то ў Маскве.

Дзмітрый Калдун у сваёй мінскай кватэры на вуліцы Ратамскай. Тут і далей скрыншоты відэа з YouTube-каналу «Рум Турыст»

Да сябе ў госці артыст запрасіў блогера, якія вядзе YouTube-канал «Рум Турыст».

Спявак расказвае, што ў гэтую кватэру на вуліцы Ратамскай пераехаў пасля таго, як дзеці больш-менш падраслі — у Дзмітрыя сын і дачка, таму для іх патрэбны былі асобныя пакоі (а ў мінулай кватэры быў агульны дзіцячы пакой).

Плошча кватэры Дзмітрыя — 117 квадратаў. Набыў кватэру ён з вольнай планіроўкай, дзе можна было зрабіць усё пад свае патрэбы.

Сам жыллёвы комплекс можна лічыць элітным — напрыклад, у суседнім доме атрымала кватэру Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі. Побач купіла нерухомасць і яго фаварытка Дар'я Шманай. Ды і самі Дразды-2 з катэджамі чыноўнікаў прыкладна за кіламетр.

Чытайце: Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

На пытанне, якія былі праблемы з рамонтам, спявак паціскае плячыма. Маўляў, усім займалася жонка, таму ў яго асаблівых праблем не ўзнікала.

У вітальні можна заўважыць мноства дзіцячых малюнкаў і сувеніраў. Пра іх спявак неяк зняважліва кажа, што калекцыя належыць жонцы і дачцэ — бо «гэта яны любяць збіраць розны гломазд.

— Я, шчыра кажучы, нават не ведаю, як гэта ўсё называецца.

Жонка па-за кадрам падказвае: «Скулпанда».

Побач размешчаны і вялікі халадзільнік. Блогер пацікавіўся, чаму такое нестандартнае рашэнне. Дзмітрый адказаў, што ўсё лагічна: прыйшоў і адразу паеў.

Прадэманстраваў спявак і прыбіральню:

— Яе асаблівасць у тым, што тут столькі рэжымаў асвятлення, што я не ведаю, навошта гэта было зроблена. У кожнай кватэры, у якой робяць рамонт, потым усплываюць такія моманты, якія немагчыма растлумачыць. Незразумела, навошта на такой маленькай плошчы столькі святла.

Размове з блогерам крыху перашкаджае шум выцяжкі, і Дзмітрый трохі нервуецца праз тое, што не можа вызначыць, на які з выключальнікаў святла яна завязаная.

Спявак кажа, што такі дзіўны варыянт прапанаваў дызайнер. А свой выбар тлумачыць тым, што ў кожнага бываюць нейкія замарачэнні.

— Мне вось часам кажуць: «Вось вы казалі на інтэрв'ю…». А я адказваю: «А я быў не ў сабе». Вось так, імаверна, усе мы былі не ў сабе, калі на такое пагадзіліся.

Пралку ж схавалі ў гасцявой прыбіральні.

Велізарная гасцёўня сумешчаная з кухняй. Але цяпер Дзмітрый кажа, што лепш было б зрабіць адасобленую кухню. Бо калі прыходзяць госці, працэс гатавання становіцца адкрытым, а гэта не вельмі камфортна. Плюс пахі ежы (напрыклад, смажанай цыбулі) распаўсюджваюцца па ўсёй кватэры.

— Больш гатуе жонка Віка. Я магу зрабіць нешта простае — супы там ці дранікі. Ну і гарбату. Кухня атрымалася экстравагантнай. У тым сэнсе, што мы вырашылі зрабіць каменную стальніцу, у якой потым знайшлося як шмат пераваг, так і шмат хібаў. Вось, напрыклад, яна сколваецца па краях, калі нешта цяжкае ўпусціць ці нажом ударыць.

Ёсць і барная стойка. Не гледзячы на тое, што месца для захоўвання шмат, Дзмітрый скардзіцца: кажа, жонка набывае нейкія сумнеўныя прадукты харчавання.

— Віка любіць набываць розныя парашкі, сумесі, спецыі. Потым я гэта ўсё выкідаю, калі заканчваецца тэрмін прыдатнасці.

Насупраць велізарнага тэлевізара стаіць канапа. Дзмітрый кажа, што любіць тут разам з дзецьмі гуляць у прыстаўку ці проста валяцца, чытаць нейкія кніжкі.

Спявак прызнаецца, што кветкі ў вазонах не адразу змаглі прыжыцца — загінула нямала іх папярэднікаў. У маленькім акварыуме жывуць рыбкі:

— Яны час ад часу адтуль выскокваюць. Відаць, не ад добрага жыцця. Можа, пабачылі па тэліку нейкія рэпартажы пра мора і спрабуюць любой цаной туды трапіць. Часцей цаной свайго жыцця.

Упрыгожвае гасцёўню пано са стабілізаванага моху. Гэта таксама захапленне жонкі Дзмітрыя: нейкія кампазіцыі Вікторыя набыла, а нейкія зрабіла сама.

Дзмітрый расказаў, што яму было важна зрабіць кабінет для сябе, бо часам ён працуе ў Мінску. Большасць песень артыст напісаў менавіта тут.

— У Маскве я бываю часцей, але творчасцю там я амаль не займаюся. Мітусня там нейкая, шуміць усё за акном… А тут, звярніце ўвагу, даволі ціха. За акном рэдкая машына праедзе, нават у працоўны час. З другога боку від на заказнік.

— Раней у нас была студыя гуказапісу ў Маскве ў спартыўным комплексе «Алімпійскі», але яго разбурылі, цяпер будуюць новы. Частка абсталявання пераехала сюды.

Запісвае ў асноўным спявак у хатняй студыі толькі бэк-вакал, бо для запісу асноўнага вакалу непрыстасаваныя сцены.

— Нешта дапісаць, дапрацаваць, дэма зрабіць, памузіцыраваць…

У кабінеце стаіць канапа. Дзмітрый кажа, што час ад часу спіць на ёй.

— На жаль, калі я працую ў Маскве, гэты пакой выкарыстоўваецца як пакой, дзе адбываецца бардак, тут звальваюць нейкія папраныя шмоткі. Гаршкі нейкія сюды прыносяць, скрыні… Прыходзіш сюды і ціха афігеваеш з таго, што гэта вось так можа выкарыстоўвацца.

У кабінеце ў Дзмітрыя ўласная калекцыя сувеніраў, якія ён прывозіў з вандровак — напрыклад, кінжал з Арменіі. Ёсць некалькі лялек у выглядзе самога спевака, якія зрабілі фанаты.

— Вось чэрап барана. Не ведаю чаму, але такія рэчы мне даволі часта дораць. Можа, думаюць, што я сапраўды вядзьмак і мне трэба. У Маскве ў мяне ляжаць страўсіны кіпцюр, воўчы зуб, кіпцюр тыгра.

Сам сабе Дзмітрый прывёз з Хакасіі сапраўдны шаманскі бубен са скуры марала.

Тут жа і калекцыя настольных гульняў — ад пазлаў да «Манаполіі». Прызнаецца, што сям'я не ва ўсе паспела пагуляць.

— Настолкі ў нас закупаюцца пра запас — як і прадукты харчавання. На нейкую светлую будучыню. А можа, гэта адсылка да кавіду, калі мы ўсе сядзелі дома і не ведалі, што рабіць. Пандэмія скончылася, а звычка набываць гульні засталася.

Любімыя настолкі спевака — гэта «Уна» і «Манаполія» (у апошняй яму падабаецца таемна цягаць кэш). Артыст прадэманстраваў калекцыю савецкіх марак — засталася яму яна ад дзеда.

— Раней інтэрнэту не было, вось і збіралі людзі ўсё, — рэзюмаваў спявак і паказаў яшчэ калекцыю юбілейных рублёў.

Упрыгожвае кабінет карціна сяброўкі Дзмітрыя Ірыны Сікачовай, якая пісала яму тэксты для песень (яна ж і хросная маці яго дачкі Алісы).

Дзіцячы пакой дзяўчыны зроблены ў спакойнай бэжава-ружовай гаме. На шпалерах — прыгожыя птушачкі, на люстры таксама.

— Як паказвае практыка, у пакоях дзяўчынак, як потым і ў машынах, значна большы бардак, чым у хлопцаў. У мужчын у машынах значна чысцей. У пакоі Яна значна чысцей.

Пра дачку Дзмітрый расказвае, што яна любіць танчыць і маляваць, а захапляецца кей-попам.

Сыну Яну дастаўся больш вялікі пакой — там ажно два акны. У ім гарманічнае спалучэнне бэжавага, зялёнага ды карычневага колераў.

У хлопчыка шмат канструктараў — тата кажа, што прывозіць сям’я іх з кожнага падарожжа.

На шафе Яна можа пабачыць фуражку — Дзмітрый растлумачыў, што неяк выступаў на Дні памежніка і атрымаў яе ў падарунак. Пад фуражкай стос шалікаў розных футбольных клубаў.

— Калісьці нехта вырашыў, што я аматар футбола. І цяпер мне чамусьці перыядычна дораць шалікі розных мясцовых клубаў.

Сваю з жонкай спальню Дзмітрый вырашыў не паказваць.

На пытанне, дзе ўсё ж падабаецца жыць — у Мінску ці ў Маскве, артыст адказвае:

— У Маскве я больш люблю працаваць. Тут мне больш падабаецца атмасфера спакою, прыроды. Беларусь увогуле прыгожая краіна з густымі лясамі, таму я люблю адпачываць тут на прыродзе. А потым з назапашаным натхненнем, расслабленасцю адпраўляюся ўжо ў Маскву.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Агратрэш
    20.12.2025
    Мара хатаскайніка - спрадаць сумленне і Радзіму за бетон. Як у вочы дзецям глядзець, калі пасталеюць, пофігу. Такія ж чарка-шкварачнікі вырастуць.
  • lompa
    20.12.2025
    токсик. ред флаг на ред флаге.
    столько явных и скрытых упрёков в адрес супруги, нелепое сравнение комнат девочки и мальчика с порядком в машинах (wtf?), производит впечатление психически неуравновешенного, закомплексованного мужчины
  • табар
    20.12.2025
    "Менавіта там атабарылася яго сям'я."
    атабарылася. лепш не скажаш)

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць