Свет44

Беларускіх і расійскіх пілотаў трэці дзень утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын. У іх адабралі пашпарты

Экіпаж верталёта Мі-26, які ляцеў ва Уганду, ужо больш за 48 гадзін утрымліваюць у аэрапорце Джэрба. У беларусаў і іх расійскіх калег забралі пашпарты, яны чакаюць дапамогі ад дыпламатаў.

Паводле звестак «Базы», у аэрапорце Джэрба затрыманы экіпаж верталёта Мі-26, які пераганяў верталёт ва Уганду і прыляцеў у Туніс на запланаваны прыпынак.

У групе дзевяць чалавек: сем расіян і двое грамадзян Беларусі. Пяцёра з іх — лётны экіпаж, яшчэ чацвёра адказваюць за тэхнічнае абслугоўванне верталёта.

Усе яны працуюць паводле кантракту з ААН у «Кіргізскай авіякампаніі».

Як распавёў «Базе» пілот Сяргей Суслаў, пасля прыбыцця ў Джэрбу людзей не выпусцілі з аэрапорта. З ягоных слоў, у чальцоў экіпажа забралі пашпарты, а афіцыйных падстаў для затрымання ім дагэтуль не выставілі.

Нягледзячы на тое, што гатэлі для экіпажа былі аплачаны загадзя, пакідаць будынак паветранай гавані ім не дазваляюць. Ужо трэці дзень людзям даводзіцца начаваць проста ў будынку аэрапорта. Зараз экіпаж чакае дапамогі ад консульства.

Каментары4

  • зьлева
    21.12.2025
    А консульства кіргізскае? Але яны ж на ААН працуюць, хай ААН дапаможа!
  • Цікава
    21.12.2025
    Людзі у большасці сваёй з расейцамі на мі-26 не лётаюць. Так прыблуды нейкія, ідзем далей
  • Барадзед
    21.12.2025
    Беларус, а фирму в Киргизии используют для прикрытия.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць