Грамадства77

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам

Дзяржстандарт уключыў у спіс небяспечнай прадукцыі два віды шпіку — салёны «Панскі» і вэнджаны «Пікантны», вырабленыя філіялам №1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах. Верагодна, гаворка ідзе пра аграрнае падраздзяленне гэтага прадпрыемства.

Пры праверцы прадукцыі было зафіксавана істотнае перавышэнне ў ёй дапушчальных нормаў мікраарганізмаў. У шпіку «Панскі» колькасць мезафільных бактэрый перавышала норму ў 2,8 раза, а ў «Пікантным» — у 1,9 раза. Акрамя таго, у абодвух узорах знайшлі бактэрыі групы кішэчнай палачкі, наяўнасць якіх у харчовых прадуктах недапушчальная.

Да прадукцыі ўзніклі і іншыя прэтэнзіі, у тым ліку да ўпакоўкі. На ёй не было пазначана, што матэрыял, з якога ўпакоўка вырабленая, прызначаны для кантакту з харчовымі прадуктамі.

У сувязі з зафіксаванымі парушэннямі продаж гэтых двух відаў шпіку будзе забаронены з 31 снежня.

Каментары7

  • ясно
    31.12.2025
    там наверное одними и теми же руками или рукавицами месили цемент и упаковывали сало
  • токар
    31.12.2025
    Спадар, нельга. Вы артыкул чыталі? Там мікрабіялогія, бактэрыі. Тут хімікі патрэбныя. Гродна Азот, ці Бархім які
  • a.hto.tam.idze
    31.12.2025
    У той жа самы час, цэмент, таксама знойдзены у складзе шпікоў, цалкам адпавядае стандартам якасці, заўважылі ў дзяржстандарце.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць