Свет77

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй

На традыцыйнай навагодняй прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністарка Джорджа Мелоні заявіла, што трэба прызначыць спецыяльнага пасланніка Еўропы па ўкраінскім пытанні, які будзе весці перамовы і з Украінай, і з Расіяй.

Джорджа Мелоні. Фота: Simona Granati / Corbis via Getty Images

«Я лічу, што настаў момант, калі і Еўропа павінна гаварыць з Расіяй, таму што калі Еўропа вырашыць удзельнічаць у гэтай фазе перамоў, размаўляючы толькі з адным з двух бакоў, яе пазітыўны ўклад будзе абмежаваным», — сказала прэм’ерка Італіі.

Пры гэтым яна папярэдзіла пра неабходнасці каардынаванага ўдзелу: разрозненыя дзеянні могуць пайсці толькі на карысць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

«Калі мы зробім памылку, аднавіўшы перамовы з Расіяй і не прытрымліваючыся пэўнага парадку, мы зробім Пуціну паслугу. Апошняе, што я хачу зрабіць у жыцці, — гэта зрабіць паслугу Пуціну», — адзначыла італьянская прэм'ерка.

Мелоні таксама адзначыла, што пакуль рана гаварыць пра вяртанне Расіі ў G7 з ператварэннем яе ў G8.

На сёння асноўную ролю ў перамовах па Украіне адыгрываюць ЗША, якія праводзяць асобныя кансультацыі з Масквой і Кіевам. Еўрапейскія лідары падтрымліваюць кантакты з украінскім кіраўніцтвам, але афіцыйных мірных перамоў з Расіяй не праводзяць.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама адзначаў неабходнасць уключэння Еўропы ў перагаворы з Расіяй, каб не застацца па-за ключавымі рашэннямі, адначасова працягваючы вайсковую падтрымку Украіны і эканамічны ціск на Маскву.

Расійская старана неаднаразова заяўляла пра нібыта гатоўнасць да перамоў, адзначаючы, што Еўропа адмовілася ад дыялогу, падтрымліваючы канцэпцыю «стратэгічнага паражэння» Расіі, але можа вярнуцца да абмеркавання, калі будзе ўлічваць «рэаліі на месцах».

Каментары7

  • Сыльвія Бэрлюсконі
    09.01.2026
    Італійцы - гэта такое бядноцце, нават горш за тых беларусаў што скубалі той торт Камунаркі на выставе, што гатовыя хоць з д'яблам гаварыць, абы капейка ў гаманец прыляцела.
  • Аратар
    09.01.2026
    Паразмаўляй каді ведаеш канібальскую.
  • Гиленд
    09.01.2026
    Пока не уберут сами знаете кого - ничего не поменяется.
    Вон аятоллу и то двигают,слава пророку.

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей13

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей13

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць