У сувязі са зніжэннем тэмпературы паветра ў Мінску магчымыя адхіленні ад раскладу руху, паведаміў Мінсктранс.
Грамадскі і, таксама прыватны, транспарт, можа глухнуць і не заводзіцца.
Так у Мінску аб 11‑й гадзіне было мінус 18,6 градуса. Удзень будзе да мінус 16°С, а вечарам будзе да мінус 19°С.
Уначы па краіне чакаецца да мінус 28°С.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары