У Мінску 12 лістапада выпаў першы снег. Жыхары сталіцы публікуюць у сацыяльных сетках фота і відэа заснежаных вуліц, піша Blizko.by.

Паводле звестак «Белгідрамета», мокры снег будзе ісці таксама ў ноч на 13 лістапада. Аднак надоўга снежнае покрыва, верагодна, не захаваецца.

У пятніцу ўдзень у Мінску чакаецца ад +4 да +6 °C і дождж. У суботу тэмпература паветра па Беларусі складзе ад +5 °C у Віцебскай вобласці да +10…+14 °C у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Пры такім надвор'і снег наўрад ці пратрымаецца доўга.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары