Вайна1010

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай электрастанцыі, якая б не пацярпела. Пра гэта заявіў нядаўна прызначаны на пасаду міністр энергетыкі краіны Дзяніс Шмыгаль.

Палатка абагрэву ў Кіеве. Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях

Паводле слоў Дзяніса Шмыгаля, толькі за мінулы год па энергетычнай інфраструктуры Украіны было нанесена 612 наўмысных камбінаваных удараў, а цяпер атакі адбываюцца амаль штодня. У выніку выведзеныя са строю тысячы мегават магутнасцяў.

Нягледзячы на гэта, энергасістэма Украіны ўсё яшчэ функцыянуе як адзінае цэлае, аднак у краіне дзейнічаюць жорсткія абмежаванні на спажыванне электраэнергіі. Найбольш цяжкая сітуацыя назіраецца ў Кіеве, а таксама ў Адэскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай і іншых прыфрантавых абласцях.

Шмыгаль адзначыў, што Украіна актыўна супрацоўнічае з міжнароднымі партнёрамі, закупляючы генератары, акумулятары, трансфарматары і іншае абсталяванне для аднаўлення. Да рамонтных работ прыцягнута больш за 15 тысяч спецыялістаў, якія працуюць кругласутачна. Акрамя таго, краіна нарошчвае імпарт электраэнергіі з Еўрапейскага Саюза. Паводле міністра, Расія разлічвае зламаць Украіну праз энергетычны тэроp, але ўлады ўсведамляюць маштаб пагроз і рэагуюць аператыўна.

На мінулым тыдні пасля масіраваных абстрэлаў у Кіеве без цяпла і электрычнасці засталіся каля шасці тысяч дамоў — амаль палова шматпавярховага жылля. У ноч на 13 студзеня дэфіцыт электраэнергіі ў сталіцы быў настолькі вострым, што яе не хапала нават для крытычнай інфраструктуры. Па стане на вечар 15 студзеня без святла заставаліся каля 300 дамоў.

Паводле ацэнак Еўрасаюза, калі атакі працягнуцца з такой жа інтэнсіўнасцю, цэлыя левабярэжныя рэгіёны Украіны, дзе да пачатку поўнамаштабнай вайны жыло каля 15 мільёнаў чалавек, могуць цалкам страціць доступ да электраэнергіі. Украінскія энергакампаніі раней заяўлялі, што рэсурсаў для рамонту пашкоджаных станцый практычна не засталося. На гэтым фоне кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга абвясціў пра скліканне так званага «энергетычнага Рамштайна», прысвечанага ўмацаванню энергетычнай інфраструктуры краіны.

Каментары10

  • Маскоўскія дэманы
    16.01.2026
    Расея не вядзе вайну ва Ўкраіне — там яна зьдзяйсьняе генацыд. Яна хоча зрабіць Украіну непрыдатнай для жыцьця, каб забіваць украінцаў холадам і голадам.
  • К истокам
    16.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • АЭС
    16.01.2026
    АЭС - ня ЭС?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць