Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі
Ветэран беларускай палітыкі Зянон Пазняк апублікаваў новы пост «Аб ролі наёмнікаў у палітыцы», у якім выступіў з рэзкай крытыкай Офіса Святланы Ціханоўскай і еўрапейскай дыпламатыі. Ён называе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл «наёмнікамі», якія, на яго думку, з'яўляюцца інструментам нямецкай палітыкі, скіраванай на ліквідацыю беларускай дзяржаўнасці праз саюз з «дэмакратычнай Расіяй».

Пазняк сцвярджае, што Германія зацікаўленая ў далучэнні Беларусі да Расіі дзеля атрымання таннага доступу да энергарэсурсаў. Офіс Ціханоўскай ён называе «проксі-групай», якая фінансуецца Еўразвязам для рэалізацыі гэтай стратэгіі.
«Сутнасцю нямецкай пазіцыі з'яўляецца ліквідацыя беларускай дзяржавы шляхам уключэння яе ў склад Расеі.
Эканамічным інтарэсам такой палітыкі есць танны доступ да расейскіх энергарэсурсаў — нафты і газу.
Палітычным інтарэсам — з'яўляецца ціск на Польшчу (вырашэнне застарэлых і пастаянных праблемаў).
Метадам — з'яўляецца падтрымка барацьбы супраць дыктатуры шляхам стварэння залежнай ад Нямеччыны (Еўразвязу) антырэжымнай і прарасейскай апазіцыі ў Беларусі.
Прыладай, інструментам ліквідацыі з'яўляецца абстрактнае патрабаванне дэмакратыі без уліку беларускіх нацыянальных інтарэсаў і нацыянальнага існавання з мэтай злучэння з «дэмакратычнай» Расеяй, якую раней фальшыва называлі «дэмакратыяй», — піша Пазняк.
Палітык лічыць, што эканамічныя санкцыі не знішчаюць дыктатуру, а толькі штурхаюць беларускую эканоміку і грамадства ў бок Расіі.
Пазняк вінаваціць еўрапейскіх лідараў у тым, што яны выкарыстоўваюць з гэтых мэт «фікцыю фігуры Святланы Ціханоўскай у якасці нібыта выбранай асобы на прэзідэнта Беларусі».
«Дзеянні еўразвязаўскай палітыкі Нямеччыны прадуманыя сістэмна і традыцыйна. З 2020 года Еўразвяз узяў пад фінансавае забеспячэнне вывезеную ў Летуву групу прарасейскай газпрамаўскай электаральнай апазіцыі. Прытым, была сведама падтрымана фікцыя фігуры Святланы Ціханоўскай у якасці нібыта выбранай асобы на прэзідэнта Беларусі (што рэальна і юрыдычна нічым не было пацверджана). Палітычны спектакль з «прэзідэнткай» разыгрываўся пяць гадоў і, фактычна, яшчэ працягваецца па сённяшні дзень», — піша Пазняк.
Палітык кажа, што каманда Ціханоўскай патрабуе санкцый, якія шкодзяць народу, каб пазней «уехаць у Беларусь на плячах еўрапалітыкаў» — «каб у час упадку рэжыму Лукашэнкі і раптоўных перамен еўразьвязаўскім палітычным дзеячам можна б было легальна ўехаць на плячах сваёй наёмнай «апазыцыі» ў Беларусь і ўстанаўліваць там «дэмакратыю» — без нацыі і без Беларусі».
«Добра зразумела, што там, дзе ў Беларусі з'яўляецца Нямеччына (Еўразвяз), — там ужо будзе і Расея, і супольныя інтарэсы, якія звычайна прыводзяць да палітыкі анексіі пад выглядам аб'яднаньня з «дэмакратычнай Расеяй». Гэтакая палітыка Нямеччыны супраць Беларусі пад дахам Брусэля даўно ўжо, як кажуць, есць сакрэтам Палішынеля», — даводзіць Пазняк.
Але, піша ветеран беларускага руху, «наёмнікі» не маюць шанцаў на поспех у будучыні, і ў краіне іх «ніхто не чакае».
«Значэнне мае фінал наёмніцтва — куды яны хочуць прыехаць і каго з сабой прывезці, — якія будуць вырашаць лёс Беларусі «вместе с Россіей». Я ўжо не кажу пра паралельныя хваробы заходняга грамадства (якія «прыедуць» услед), — прыярытэты палавой збочанасці, геданізм, бязбожжа ды маральнае абдурэнне грамадства. Але калі паўстане рэчаіснасць «вместе с Россіей», тады гэта ўсё ўжо не будзе мець значэння.
Тут паўтаруся. Шкоды наёмнікі яшчэ могуць нарабіць. Толькі з задуманага супраць Беларусі нічога не атрымаецца. Ніхто іх у Беларусі не чакае. І тым больш іхных еўра-нямецкіх піяршчыкаў, якія нагадзілі беларусам сваімі эканамічнымі санкцыямі. Пакіньце нават надзеі, панове еўра-палітыкі, у вольнай Беларусі панам не будзе чаго рабіць.
У Беларусі ёсць сілы, якія здольныя пасадзіць наёмных імітатараў за краты, як толькі яны ступяць нагой на зямлю. Таксама ёсць рэчы, якія немцам — не зразумець. Бо не дадзена», — напісаў Пазняк.
-
Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»
-
Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі
-
Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада
Каментары
У канцы 80 х пачатку 90х кдб інфільтравалі у нацыальна вызвольныя структуры
Раней зараз яшчэ болей часу ))
Асэнсавал пасля з'яўлення зноў вецерана 80- 90 х усё яго словы дзеяння накіраваны на раз'яднанне разбурэнне звязаў аб'яднанняў ганьбаванне Асоб лідэраў усіх
Дзеяння таксама ..усё праср..на
І сённяшні ўзрост гэта ні індульгенцыя ён заўсёды был такі
Тое што ён кажа гават " агент уплыва внедрення" ні здольны зрабіць нейкі Азэф Адкуль ён на нашу галаву усплыло
І что у + " стацця аб імперыалізьмі" Курапаты..