Свет22

Трамп паднімае мыты на тавары з Паўднёвай Карэі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб павышэнні імпартных мыт на тавары з Паўднёвай Карэі з 15% да 25%. Трамп абвінаваціў заканадаўцаў у Сеуле ў тым, што яны да гэтага часу не ратыфікавалі «гістарычную здзелку», дасягнутую паміж лідарамі дзвюх краін летам 2025 года.

Фота: AP Photo / Ahn Young-joon

Пад удар трапілі ключавыя пазіцыі карэйскага экспарту: аўтамабілі, фармацэўтыка, электроніка. Трамп настойвае, што Вашынгтон выканаў сваю частку абавязацельстваў, знізіўшы тарыфы раней, і цяпер чакае ўзаемнасці. «Заканадаўчы орган Карэі не выконвае сваю ўгоду са Злучанымі Штатамі. Чаму яны яе дагэтуль не ўхвалілі?» — напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social.

Рэакцыя рынкаў была імгненнай: акцыі аўтамабільнага гіганта Hyundai абваліліся больш чым на 2,2%, а асноўны індэкс карэйскай біржы KOSPI страціў каля 1%. Урад Паўднёвай Карэі ўжо склікаў экстранную нараду. Міністр гандлю краіны тэрмінова вылятае ў Вашынгтон, каб паспрабаваць урэгуляваць канфлікт і пацвердзіць гатоўнасць Сеула да выканання дамоўленасцяў.

Аднак сітуацыя застаецца няпэўнай, бо ў самім Сеуле намагаюць, што пагадненне было мемарандумам і не патрабавала асобнага зацвярджэння парламентам.

Заява Трампа з'явілася пасля шэрагу нядаўніх пагроз увядзення тарыфаў, у тым ліку 100% тарыфаў на канадскія тавары і дадатковага 10% збору для краін, якія выступаюць супраць яго амбіцый адносна Грэнландыі.

Каментары2

  • жадность фраера
    27.01.2026
    Жадность фраера погубит...
  • Дед
    27.01.2026
    Никогда ещё, за 200 лет существования США такого не было.
    А ведь предупреждали же, что это за рыжая голова....

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць